Праект па арганізацыі шостага школьнага дня

Уводзіны

 

Да патрыятызму нельга толькі заклікаць,

яго трэба клапатліва выхоўваць –

 выхоўваць любоў да родных мясцін,

выхоўваць духоўную аселасць.

Д.С.Ліхачоў

 

Асаблівыя пачуцці захоўвае большасць людзей да тых мясцін, дзе яны нарадзіліся і выраслі, адкуль пайшлі ў жыццёвую дарогу. І куды б не закінуў чалавека лёс, у яго душы застаецца куточак, дзе цепліцца, не памірае любоў да таго адзінага месца на зямлі, дзе ён нарадзіўся і вырас, дзе жылі яго продкі, дзе яго карані. А каб не згасла іскра гэтай любові, трэба яе падтрымліваць і выхоўваць.

Адной з актуальных праблем гістарычнага развіцця нашай дзяржавы з’яўляецца выхаванне чалавека-грамадзяніна, патрыёта, гатовага аддаць усе свае веды, сілы і ўменні ў імя працвітання Айчыны. У Канцэпцыі бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь адным з асноўных напрамкаў выхавання вызначана фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму асобы. У аснове гэтага працэсу ляжаць засваенне агульначалавечых гуманістычных каштоўнасцей, культурных і духоўных традыцый беларускага народа, фарміраванне гатоўнасці да выхавання грамадзянскага абавязку. Важнейшым сродкам далучэння школьнікаў да грамадзянскай культуры з’яўляецца краязнаўчая і экскурсійная дзейнасць.

З мэтай вывучэння роднага краю, яго гісторыі, культуры, традыцый, выхавання ў падрастаючага пакалення пачуцця павагі, гонару, пашырэння цікавасці падлеткаў да гісторыі роднай краіны ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сямёнавіцкая базавая школа»  распрацаваны і дзейнічае праект «Падарожнічаем па роднай старонцы – выхоўваем патрыёта» ў рамках правядзення шостага школьнага дня.

Актуальнасць і значнасць праекта абумоўлена тым, што сёння практычнае краязнаўства звязана з накапленнем матэрыялу, які адлюстроўвае гісторыю і культуру краіны, а гэта выклікае неабходнасць яе прэзентаваць і папулярызаваць. Праект дае магчымасць далучыць вучняў да гісторыі і культуры сваёй маленькай радзімы, павысіць якасць і эфектыўнасць выхаваўчай работы і садзейнічае фарміраванню грамадзянскасці і патрыятызму.

У працэсе рэалізацыі педагагічнага праекта «Падарожнічаем па роднай старонцы – выхоўваем патрыёта» мы праводзім захапляючыя падарожжы,  здзяйсняем новыя адкрыцці.

Уздзеншчына – цікавы і непаўторны край, багаты на гістарычныя падзеі і архітэктурныя помнікі. Наведайце гэтыя мясціны, далучыцеся да духоўнай скарбонкі нашай Бацькаўшчыны.

 

Мэта праекта: удасканаленне форм і метадаў арганізацыі работы па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню ў шосты школьны дзень

Задачы праекта:

         спрыяць прыцягненню максімальнай колькасці вучняў і законных прадстаўнікоў да арганізаваных формаў арганізацыі вольнага часу ў рамках шостага школьнага дня;

         садзейнічаць грамадзянскаму станаўленню асобу вучня;

         выхоўваць у вучняў пачуццё гонару і павагі за гістарычнае мінулае сваёй краіны праз краязнаўчую і экскурсійную дзейнасць;

         пашыраць супрацоўніцтва з соцыумам.

Тэрмін рэалізацыі праекта: верасень 2022 года – май 2024 года

Удзельнікі праекта: вучні 1-9 класаў, педагогі, законныя прадстаўнікі вучняў

Этапы работы над праектам:

І. Падрыхтоўчы этап

  1. Распрацоўка праекта і плана яго рэалізацыі.
  2. Правядзенне прэзентацыі праекта.

ІІ. Асноўны этап

  1. Рэалізацыя праекта па накірунках:

1.1. «Архітэктурная спадчына».

1.2. «І помніць страшна, і забыцца нельга».

1.3. «Шляхамі славутых людзей».

1.4. «Краязнаўчы калейдаскоп».

ІІІ. Заключны этап

  1. Анкетаванне ўдзельнікаў праекта з мэтай выяўлення станоўчых і адмоўных бакоў рэалізацыі праекта.
  2. Афармленне зборніка матэрыялаў па тэме праекта.

         У выніку паспяховай рэалізацыі праекта чакаецца:

  1. Павышэнне цікавасці вучняў да гісторыі роднага краю, да гістарычнага мінулага Беларусі, пашырэнне ведаў пра мясціны сваёй Радзімы, з’яўленне пачуцця гонару за сваю маленькую радзіму і людзей, якія яе праславілі.
  2. Аднаўленне зместу, атпымізацыя форм і метадаў арганізацыі выхаваўчага працэсу ў шосты школьны дзень.

Заключэнне

Хочацца згадаць словы французскага пісьменніка А. дэ Сэнт-Экзюперы. Маленькі Прынц спытаўся ў кветкі: «Дзе ж людзі?» І пачуў у адказ: «Іх носіць ветрам. У іх няма каранёў». Быць без каранёў, забыцца на пераемнасць пакаленняў, непаважна ставіцца да тых, хто жыў да нас, да родных мясцін, матчынай мовы – значыць быць безаблічным, не мець будучыні. Ці не адсюль нашы шматлікія праблемы?

Я лічу, што спадчыннае, народнае, мудрае дапаможа маладым стаць багатымі духоўна.

Без мінулага няма ні сучаснага, ні будучага. Мінулае – гэта пачатак. Сучаснае і будучае – працяг. Мінулае – гэта карані. Сучаснае – само дрэва, а будучае – плод. І як дрэва і плод немагчымы без каранёў, так сучаснае і будучае немагчыма без мінулага, без памяці, без спадчыны.

Наша спадчына – гэта сапраўдны скарб, які дапамагае сфарміраваць асобу, здольную быць актыўным носьбітам беларускай нацыянальнай культуры, сапраўдным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь.

Такім чынам, пры рэалізацыі праекта мы павінны прыйсці да павышэння ўзроўню маральнасці, нацыянальнага самаўсведамлення маладых грамадзян краіны. Высокая духоўнасць, грамадзянская пазіцыя і патрыятычныя пачуцці моладзі будуць спрыяць паспяховаму вырашэнню агульнанацыянальных задач.

ДАДАТАК 1.

Літаратурна-музычная кампазіцыя

«Нам выпала шчасце тут нарадзіцца»

Мэта:

фарміраванне ў вучняў грамадзянскасці і патрыятызму сродкамі краязнаўства.  

Задачы:

развіваць пазнаваўчы інтарэс да гістарычнага мінулага Уздзеншчыны;

выхоўваць пачуццё павагі і гонару да землякоў і роднага краю.

Удзельнікі: вучні 5-9 классаў

Абсталяванне: мультымедыйная ўстаноўка

 

Ход мерапрыемства

На экране словы Уладзіміра Караткевіча:

“Мой чароўны беларускі край,

Бацькаўшчына светлая мая!”

Гучыць  песня “Мая краіна”.

Вядучы 2. Мы хочам правесці вас па зямлі, якая для нас даражэйшая за ўсё, самы ўтульны і чароўны куток – наша Бацькаўшчына – наш Уздзенскі край.

Чытач.       Нам захацелася прайсці

Зямлёю нашай маляўнічай,

Крупіцы спадчыны знайсці.

Убачыць талентаў крыніцы.

Вядучы 1. Якая яна, наша зямля? Гэта залатыя палі збажыны з сінімі вочкамі васількоў, светлыя ад бяроз гаі, што аглухлі ад птушынага звону, гэта бясконцыя жылы рэк, у якіх плёскаюцца бабры і рыбы на захадзе сонца.

Чытач.       Ой, Нёман, ой, бацька наш родны,                     Як сонца, як дзень дарагі,                     Садамі цудоўнай Радзімы                     Твае расцвілі берагі.

 Чытач.      Край мой там, дзе Нёман льецца

Срэбраплыннай паласой,

Там, дзе ўсё, усё смяецца,

Шчасцем хваліцца, красой!

Вядучы 2. Рака Нёман – гэта ўвасабленне лёсу беларускага народа,  рака – помнік, рака-сведка. Месца вытоку Нёмана – Уздзеншчына. Тут ён зараджаецца, набірае моц і, пакідаючы межы раёна, нясе свае воды да Стоўбцаў і далей на Гродзеншчыну. 

Вядучы 1. Мы ганарымся тым, што рака Нёман працякае і па тэрыторыі нашага раёна. Нёман аддзяляе Уздзенскі раён ад Капыльскага.

Вядучы 2. Прытокам Нёмана з’яўляецца рака Уса, якая працякае менавіта па землях нашага аграгарадка Сямёнавічы.

Вядучы 1. Ці не яна прыдае зачараванне нашаму краю? Вакол яе раскінуліся сотні гектараў заліўных лугоў. Большасць гаючых траў расце менавіта на рачных берагах. Тут сцелюцца бясконцыя дываны мяты, незабудак, воднае люстэрка расквечваецца гарлачыкамі, якія занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Чытач.        На беразе Усы свавольнай

Жывеш ты няспешным жыццём.

Прыгожы, дастойны і вольны

Радзімы куточак – наш дом.

Чытач.       Краязнаўчаю сцяжынкай

Вывучалі родны край.

Бо свае родныя мясціны

Шанаваць усе павінны! 

Вядучы 2. На тэрыторыі сучаснага пасёлка Першамайск знаходзіўся маёнтак Кухцічы. Першыя звесткі аб маёнтку адносяцца да 1590 года. Першай вядомай гістарычнай асобай гэтага роду з’яўляўся Ян Завіша. Яго нашчадкам на мяжы XVIII-XIX стагоддзяў быў Казімір Завіша – генерал каралеўскага войска, стваральнік цудоўнай рэзідэнцыі ў Кухцічах.  Апошняй уладальніцай Кухціцкай сядзібы была Магдалена Завіша, якая пазней увайшла ў род князёў Радзівілаў. Яна актыўна займалася грамадскай дзейнасцю, была вядомай мецэнаткай – чалавекам вельмі багатым, якая аказвала матэрыяльную падтрымку майстрам мастацтва.

Вядучы 1. Уяўленне аб першапачатковым выглядзе сядзібы дае малюнак вядомага мастака Напалеона Орды. Мяркуюць, што аўтарам сядзібнага дома, які быў пабудаваны ў пачатку XIX стагоддзя, з’яўляецца італьянец Карл Спампані. Дом складаўся з трох частак – галоўнага корпуса і двух бакавых флігеляў, аб’яднаных па фронце калоннымі галерэямі. Сёння, на жаль, ад сядзібы захаваўся толькі левы флігель.

Вядучы 2. У пасёлку Першамайск, на тэрыторыі былога панскага маёнтка Кухцічы, знаходзіцца былы кальвінскі збор – пратэстанскі храм сярэдзіны XVI стагоддзя. У другой палове XVI стагоддзя маёнтак належаў Мацею Кавячынскаму, дарэчы сказаць, паплечніку асветніка-друкара Сымона Буднага, які ў 1560 – 1570-ыя гады паставіў тут кальвінскі збор (па аналогіі з кальвінскім зборам у горадзе Смаргонь).

Вядучы 1. Але прыкладна праз 100 гадоў наступны ўладальнік Крыштоф Кавячынскі, перайшоўшы ў каталіцызм, ператварыў яго ў каталіцкую капліцу. А яшчэ праз 100 гадоў храм быў перабудаваны ў капліцу-пахавальню італьянскім архітэктарам Карлам Спампані.

Чытач.       Палац і капліца згадаюць

Завішаў памешчыцкі род,

І пра Кавячынскіх жадае

Больш ведаць наш слаўны народ.

Гісторыяй нашай багатай

Мы рады засведчыць ізноў:

І ў будні, наш край ты, і ў святы

Заўжды выглядаеш выдатна,

Мая незямная любоў!

Вядучы 2. Мы запрашаем усіх наведаць гэтыя гістарычныя мясціны.

Вядучы 1. Вайна. Яе чорнае крыло яшчэ не раз будзе ўздымацца над намі горкім, балючым успамінам і незагойнай балючай памяццю. Гэта памяць будзе трывожыць асабліва нас, беларусаў, па чыёй зямлі прайшоўся не адзін смяротны вал вайны.

Вядучы 2. А вяртаючыся да памяці вайны, мы будзем зноў і зноў адкрываць жудасныя і неверагодныя, знаёмыя і забытыя, прыхаваныя знарок ці незнарок  факты і падзеі далёкіх вогненных дзён.

Вядучы 1. Вёска Астравок – боль, сум і смутак жыхароў нашай мясцовасці. 2 сакавіка 1944 года вёска разам з жыхарамі была спалена фашыстамі.

 

Чытач.       Астравок, Астравок,

Вёска цяжкае долі.

Была ты сярод тых,

Што магла

Не ўваскрэснуць ніколі.

Тут заўсёды жылі

Працавітыя людзі

І ўявіць не маглі,

Што з іх вёскаю будзе…

Чытач.       Астравок, Астравок,

У цябе іншы лёс –

З папялішча паўстаў,

З нібыцця ты ўваскрос.

Як герой той антычны,

Прагнуў моцна жыцця

І як фенікс міфічны,

Ты паўстаў з небыцця.

Вядучы 2. І з таго часу не зарастае людская сцяжынка да помніка загінуўшым аднавяскоўцам.

Вядучы 1. Нам пашчасціла нарадзіцца і жыць на той зямлі, дзе 14 сакавіка 1914 года нарадзіўся  Герой Савецкага Саюза Уладзімір Рыгоравіч Карачун.

Вядучы 2. У студзені 1944 года Уладзімір Рыгоравіч Карачун атрымаў заданне знішчыць танкі і самаходныя гарматы. За ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання ў час баявых вылетаў і праяўленыя пры гэтым мужнасць, гераізм і адвагу Уладзімір Рыгоравіч Карачун быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза.

Адна з вуліц вёскі Кухцічы  носіць імя Уладзіміра Карачуна . На хаце, у якой нарадзіўся зямляк, устаноўлены памятны знак.

Вядучы 1.  У гады Вялікай Айчыннай вайны на абарону сваёй Радзімы ўсталі мільёны беларусаў. Побач з мужчынамі адважна змагаліся і жанчыны. Сярод іх Вера Аляксандраўна Міснік. Маладая настаўніца была сувязной партызанскага атрада імя Р.Катоўскага. У чэрвені 1944 года захоплена фашыстамі і зверскі закатавана. Ёй было ўсяго 27 гадоў.

Вядучы 2. У памяць аб Веры Міснік на будынку Сямёнавіцкай сярэдняй школы ў 1975 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Вядучы 1. Героямі станавіліся не толькі  ў гады вайны, але і ў мірны час.

Вядучы 2. Сапраўдным героем працы мы лічым нашага земляка – Шавеля Канстанціна Васільевіча, які нарадзіўся 12 ліпеня 1931 года ў вёсцы Кухцічы. Гэта чалавек-працаўнік, які бязмежна любіў сваю зямлю,  бяскрайнія прасторы  калгасных палеткаў.

Вядучы 1. З 1958 года Канстанцін Шавель працаваў у калгасе “Усход”. За самаадданую працу, дасягненне высокіх паказчыкаў па вырошчванню бульбы ўзнагароджаны залатым медалём “Серп і Молат”, ордэнамі Леніна і “Знак Пашаны”, у 1972 годзе яму прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.      

Вядучы 2. Чалавекам-легендай быў і назаўсёды застанецца для нас Канстанцін Васільевіч Шавель. Славу, гонар і пашану заслужыў ён бездакорнай працай на роднай зямлі.

Вядучы 1. Залатая Зорка Героя Сацыялістычнай Працы – гэта вынік высакароднай і адказнай працы ў спалучэнні  са сціпласцю і добразычлівасцю гэтага Чалавека.

Вядучы 1. Прозвішча Шавель адно з самых распаўсюджаных у нашай мясцовасці. І я хачу расказаць яшчэ пра аднаго Канстанціна Шавеля, Канстанціна Міхайлавіча, які нарадзіўся ў 1912 годзе таксама ў вёсцы Кухцічы і з’яўляецца паэтычнай зоркай  нашай Уздзеншчыны..

Вядучы 1. Кастусь Шавель – аўтар пяці кніг, у якіх апяваў родную старонку, маляваў прыгожыя карціны сваёй Бацькаўшчыны.

Вядучы 2. Канстанцін Міхайлавіч назаўсёды застаўся ў беларускай кнізе, у родным слове, у душах і памяці нашчадкаў.

Чытач.

Вакол Узды маіх палёў абрусы,

Вакол Узды маіх лясоў віток,

Радзіма Крапівы майго і Труса,

Лагоды і паэзіі выток.

Як хораша шугае ў нас тут лета!

Які ж прыгожы май і лістапад, завеі зім!

І  я, з душой паэта, люблю свой кут, яму бязмежна рад.

Цвілі ў маленстве тут мае ўсмешкі,

Спявала ў наваколлі маладосць,

У будучыню пракладаў тут сцежкі,

Быў след мой чысты, чысты ён і ёсць.

Лагчыны, узгоркі –

Усё тут мне знаёма,

Мне, як браты, тут кожны дуб і клён.

Тут пачынае бег свой бацька-Нёман,

Што неба ўсё забраў сабе ў палон.

Вядучы 1. Мы ганарымся тым, што маем такую багатую спадчыну. Але трэба, каб яна стала здабыткам іншых, каб аб ёй ведалі, бо любыя веды аб мінулым набліжаюць яго да нас, узбагачаюць нашы пачуцці, запаўняюць навакольную прастору, і жыццё наша атрымоўвае больш ясны сэнс.

Чытач.       Ты такі ненаглядны —

Мой радзімы куточак зямлі.

Ты такі ненаглядны —

Край, дзе крылы ўзнімаюць буслы, 

Дзе асколачкам неба

Васілёк у мірным полі цвіце.

Чытач.        І ля кожнай хацінкі

Прыгажуня бяроза расце,

Край азёраў глыбокіх

І чаромхавых белых завей,

Ідэалаў высокіх,

Працавітых і шчырых людзей.

Намеснік дырэктара: Паважаныя сябры! Любіце свой родны край, сваю зямлю, дзе нарадзіліся і жывяце, сваю маленькую і вялікую Радзіму. Ганарыцеся сваімі продкамі, тварыце дабро, любіце ўсё жывое. Няхай у кожнага з вас у сэрцы будзе Бацькаўшчына! 

Песня “Маленства край”

ДАДАТАК 2.

 

Краязнаўчы калейдаскоп

Вёска Хароміцкія Уздзенскага раёна.

Помнік піянеру-герою Марату Казею

Марат Казей загінуў 11 мая 1944 года пад вёскай Хароміцкія Уздзенскага раёна. 

Марат з камандзірам атрада вярталіся з задання і натыкнуліся на немцаў. Камандзір быў забіты, хлапчук адстрэльваўся, пакуль не скончыліся патроны. Сыходзіць было няма куды, да таго ж ён быў паранены. Тады ён узяў сваю апошнюю зброю - дзве гранаты, што звісалі ў яго на поясе, і калі немцы падышлі зусім блізка, падарваў сябе разам з ворагамі.

 

Ля вытока ракі Нёман

«3 цемры прыходзіш ты, мая рака, з аблокаў», - пісаў калісьці Ёганэс Баброўскі. Пасля меліярацыі пяцідзясятых гадоў XX стагоддзя выток Нёмана сапраўды знік, але на адной з трох рачулак-вытокаў стаіць камень з надпісам: «3 гэтых мясцін над назвай Неманец бярэ пачатак славутая рака — Нёман». 

Святая крынічка

Ёсць каля вёскі Язвіны Нёманскага сельскага савета крыніца, якая з даўніх часоў лічылася святой. Людзі з навакольных вёсак прыходзілі ( і прыходзяць) сюды па ваду. Нядаўна крыніцу аднавілі, упрыгожылі калодзеж. З глыбокай даўніны да крыніцы на другі дзень Троіцы былі традыцыйныя хрэсныя хады, адбывалася богаслужэнне.У 1936 годзе Магільнянскую царкву закрылі. Але вера людская жыла, людзі па-ранейшаму ішлі да крынічкі. У 1942 годзе настаяцель Песачанскага храма айцец Міхаіл Еўтух адрадзіў хрэсны ход да святога калодзежа. Але ў 50-х гадах мінулага стагоддзя правядзенне богаслужэнняў зноў было забаронена. Прайшлі гады, адбыліся вялікія змены ў грамадстве, у галовах і душах людзей… У чэрвені 1996 года святар Уздзенскай царквы айцец Грыгорый Чарапеннікаў правёў асвячэнне крыніцы, аднавілася традыцыя малебну на другі дзень Святой Троіцы.

Лагер смерці «Трасцянец»

Лагер смерці «Трасцянец» - месцу масавага знішчэння людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны. «Трасцянец» - чацвёрты па велічыні лагер смерці ў Еўропе. Ён стаіць у адным радзе з такімі крывавымі канцэнтрацыйнымі лагерамі, як «Асвенцім», «Майданак», «Траблінка». Назва «Трасцянец» аб’ядноўвае некалькі месц масавага знішчэння людзей: урочышча Благаўшчына - месца масавых расстрэлаў; лагер - побач з вёскай Малы Трасцянец за 10 км ад Мінска па Магілёўскай шашы; урочышча Шашкоўка - месца масавага спалення людзей. Паводле афіцыйных дадзеных, усяго ў лагеры смерці «Трасцянец» загінулі 206,5 тыс. чалавек.

Лагер смерці «Трасцянец» - месцу масавага знішчэння людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны. «Трасцянец» - чацвёрты па велічыні лагер смерці ў Еўропе. Ён стаіць у адным радзе з такімі крывавымі канцэнтрацыйнымі лагерамі, як «Асвенцім», «Майданак», «Траблінка». Назва «Трасцянец» аб’ядноўвае некалькі месц масавага знішчэння людзей: урочышча Благаўшчына - месца масавых расстрэлаў; лагер - побач з вёскай Малы Трасцянец за 10 км ад Мінска па Магілёўскай шашы; урочышча Шашкоўка - месца масавага спалення людзей. Паводле афіцыйных дадзеных, усяго ў лагеры смерці «Трасцянец» загінулі 206,5 тыс. чалавек

 

                              

ПРИЛОЖЕНИЕ 3.

 

Урок мужества

 «Мы помним. Мы гордимся»

Цель: формирование чувства патриотизма у подрастающего поколения, понимания важности сохранения исторической памяти, увековечения героев-земляков Великой Отечественной войны

Ход мероприятия

Чтец 1.

Так заведено годами,

И дальше так тому и быть,

Минувших лет святую память

Мы будем бережно хранить.

Хоть каждый день мы отмечаем

Немало светлых, славных дней.

Но эти дни – в начале мая –

Навечно в памяти людей.

Ведущий 1:

Дорогие друзья! Мы родились и выросли в мирное время. Мы никогда не слышали, воя сирен, извещающих о военной тревоге, не видели разрушенных фашистскими бомбами домов, не знаем, что такое нетопленое жилище и скудный военный паек. Нам трудно поверить, что человеческую жизнь оборвать так же просто, как утренний сон. Об окопах и траншеях мы можем судить только по кинофильмам да рассказам фронтовиков. Для нас война — история. Славной победе нашего народа в Великой Отечественной войне мы посвящаем наш урок мужества.

Ведущий 2.

Война – это очень страшно... Каждый год 9 Мая все люди Земли склоняют головы в память о павших и в благодарность участникам Великой Отечественной войны, которые своей жизнью и тяжким ратным трудом обеспечили Великую Победу над немецко-фашистскими захватчиками.

Ведущий 1.

Этот праздник остается радостным и трагическим. Никогда не исчезнет из памяти народной гордость за Великую Победу, память о страшной цене, которую за нее заплатил наш народ.

Ведущий 2. 

Наш рассказ о тех, кто бесстрашно и гордо шагнул в зарево войны, в грохот канонады, шагнул и не вернулся, оставив на земле яркий след.

Ведущий 1. 

Давайте же перелистаем страницы Великой Отечественной войны и вспомним, как все это было… Ведущий 2. 

Был летний воскресный день 22 июня. Ласково светило солнце, согревая землю своими лучами. Шептались друг с другом камыши. Птицы пели на все голоса. Люди просыпались, строили планы на выходной день. Ничто не предвещало беды. И вдруг из репродукторов донеслось.

(Звучит фонограмма. Левитан о начале Великой Отечественной войны)

Ведущий 1. А что такое война?

Ведущий 2. Война- это 1725 разрушенных и сожженных городов и поселков, свыше 70 тысяч сел и деревень в нашей стране.

Ведущий 1. Война – это 32 тысячи взорванных заводов и фабрик, 65 тысяч километров взорванных железнодорожных путей.

Ведущий 2. Война – это 900 дней и ночей блокадного Ленинграда. Это 125 г. хлеба в сутки. Это тонны бомб и снарядов, падающих на мирных людей.

Ведущий 1. Война – это 20 часов у станка в день. Это урожай, выросший на соленой от пота земле. Это кровавые мозоли на ладонях таких же девчонок и мальчишек, как ты.

Ведущий 2. Война... – это 27 миллионов погибших людей.

Ведущий 1. Мы с благодарностью вспоминаем наших воинов, защитников, отстоявших мир в жестокой битве. Всем солдатам, ветеранам, кого с нами нет, мы обязаны тем, что живём сейчас под мирным небом.

Ведущий 2. Вера Александровна Мисник. Её имя носит пионерская дружина нашей школы.

Родилась Вера Александровна в 1917 году в местечке Луначарское Дриссенского района. После окончания Борковичской семилетней школы поступила в Полоцкий педагогический техникум.    Через год перевелась в Минский педагогический техникум, который окончила в 1937 году.

Вера Александровна приехала в деревню Семёновичи в 1938 году. До Великой Отечественной войны работала учителем белорусского языка и литературы. Возглавляла учительскую комсомольскую организацию. Она была тихой, не по годам серьезной женщиной. «Она была нашим любимым учителем, которая дала нам все свои знания, ум, умения, научила нас любить жизнь, Родину», — вспоминают воспитанники Веры Александровны. «Кто бы мог подумать, что в этой скромной учительнице таится сила, способная стать грозной и безмерной в час, когда над родиной нависла смертельная угроза».

В годы войны была партизанской связной отряда имени Котовского. Изо дня в день она собирала сведения о размещении фашистов, о наличии у них техники, ходила пешком на станцию Негорелое, запоминала график движения поездов и смены караулов. Всю эту бесценную информацию передавала партизанам. По поручению Узденского подполья и партизан организовала сбор средств в Фонд обороны. Активной её помощницей была Трус Мария. Молодые женщины, комсомолки, не щадя себя, рискуя жизнью, ходили по окрестным деревням, доносили до населения правду о положении на фронте, вселяли веру в победу над врагом.

Вера Александровна Мисник попала в плен в конце мая 1944 года. Незадолго до рассвета она вернулась с задания, а через несколько минут дом окружили немцы…

Её вели в Узду по росистой траве. Вокруг такая красота, и так хочется жить!

Пытали Веру долго, жестоко: её прибивали к стене ржавыми гвоздями, обливали ледяной водой, травили собаками. Но ничто не могло вырвать признание у измученного полуживого патриота. Очевидцы рассказывали, что в камере, где её держали и допрашивали, на стене остались кусочки кожи, кровью написаны слова: «Я умираю за Родину. Спасите мою дочь».

В 1965 году Вера Мисник посмертно награждена орденом Отечественной войны I степени.

Чтец 2.

Нет, невозможно найти оправданье:

Было селенье – осталось… названье…

Вражьи солдаты

Ворвались, как звери, -

И птицы,

И хаты,

И люди сгорели.

А жить им хотелось. А жизнь так манила.

Всё с дымом ушло, чёрным облаком сплыло,

Остались на годы в военных туманах

Одни только печи на мёртвых полянах.

Оплакали ветры

И ливни

Те печи.

Трубы которых –

 Как скорбные свечи.

Чтец 3.

А помнится, люди там жили богато.

С зарёй просыпалась каждая хата.

Косцы шли на луг, вслед спешили молодки.

А в печах томились, скворча, сковородки…

В мирном труде дни за днями летели,

Люди покоя и счастья хотели:

Сеяли жито.

С песнями жали.

Свадьбы справляли,

Деток рожали.

Чтец 4.

И жить так хотелось. Так жизнь их манила.

Всё с дымом ушло, чёрным облаком сплыло.

Где люди гнездились – бурьян по колено.

Но память народа, как солнце, нетленна.

Мы зёрна, пропахшие дымом, собрали,

Вновь рожью звенят обновлённые дали…

Родные,

Земля вас по имени знает.

Здесь каждое зёрнышко

В небо врастает.

Ведущий 1. На белорусской земле нет такого места, которое не было бы свидетелем народного подвига. Обелиски и памятники, отлитые из бронзы, высеченные из камня, одетые в гранит, с именами тех, кто не вернулся с войны, и безымянные, установленные на городских площадях, в парках, деревнях, на перекрестках шоссейных дорог, на лесных полянах. На белорусской земле их около 8,5 тысяч. Под ними спят вечным сном сыны Отечества – воины, партизаны, подпольщики, мирные жители, расстрелянные и замученные гитлеровцами.

Ведущий 2. Всё дальше от нас чёрные дни военного лихолетья. Сколько горя оставили на нашей земле немецкие нелюди! Во время карательной операции «Герман» немецко-фашистские захватчики уничтожали целые белорусские деревни со всеми жителями. Такая же судьба и у деревни Островок Узденского района.

Ведущий 1. 75 дворов было в ней до войны. Ни одного из них не осталось. Все они вместе с 68 мирными жителями были сожжены фашистами. Послушайте же, что говорит, как помнит про это народ.

Ведущий 2. Вот обращение жителей довоенного Островка Марфы Лукьяновны Войтехович, Надежды Петровны Казей, Марфы Юстиновны Булка: «Сколько бы времени не прошло, а тот ужасный день 2 марта 1944 года мне не забыть никогда. С утра деревню облетело известие, что приедут немцы. А на прошлой неделе они делали налёт на деревню Семёновичи, вывезли молодёжь в Германию. Ожидали и мы, что с этой же целью летят они к нам. Поэтому те, кто помоложе спрятались или пошли в соседние деревни. «Доченька, иди и ты спрячься. Меня с детьми может не тронут» - посоветовала мне мама. Это был последний разговор с самым дорогим мне человеком».

Ведущий 1. «Немцы шли по деревне в три цепи – по улице и по обе стороны деревни огородами. Каждое строение поджигали, а жителей согнали в сарай. Ни живая, ни мёртвая я шла туда, взяв за ручки своих деток, но, наверное, родились мы в сорочке, что вышли живыми из этого пекла. Подошёл ко мне немец и сказал: «Иди, мать, в соседнюю деревню». Так и уцелела наша семейка. А с Островка нашего осталось только пепелище. 68 жителей не дождались мы только за один день».

Ведущий 1. Звонят колокола Хатыни… И плывёт этот тревожный звон над тихими берёзовыми и сосновыми рощами, над солнечными полями и синими озёрами… Он напоминает людям о том, что никогда не должно повториться.

Ведущий 2. Солнечный мартовский день 22 марта 1943 года оказался последним для Хатыни. Специальный карательный отряд окружил деревню. Всё население от мала до велика фашисты согнали в один из сараев. Когда все население деревни было согнано в сарай, гитлеровцы заперли дверь, обложили сарай соломой, облили бензином и подожгли. 149 жителей Хатыни заживо сгорели в огне. Среди них – 75 детей.

Слово про Хатынь (стихотворение Веры Лукашевич, редактора газеты «Чырвоная зорка»)

Ведущий 1. Герой Советского Союза Владимир Григорьевич Карачун родился 14 марта 1914 года.  В 1933 году он окончил Минский транспортно-экономический техникум, после чего работал инспектором нархозучёта Чаусского райисполкома Могилёвской области Белорусской ССР. В 1936 году Владимир Григорьевич был призван на службу в рабоче-крестьянскую Красную Армию. В 1939 году он окончил Сталинградское военное авиационное училище лётчиков. С апреля 1943 года — на фронтах Великой Отечественной войны. Принимал участие в боях на Кубани, освобождении Украинской ССР и Крыма, Прибалтики, ликвидации курляндской группировки немецких войск.

К концу войны капитан Владимир Карачун командовал эскадрильей 947-го штурмового авиаполка 289-й штурмовой авиадивизии 15-й воздушной армии. За время своего участия в боях он совершил 133 боевых вылета на разведку, штурмовку и бомбардировку скоплений боевой техники и живой силы противника, его военных объектов. В результате его действий было уничтожено 27 танков, 112 автомашин, 17 миномётов, 19 вагонов, 3 самолёта на аэродромах, 2 паровоз, 7 цистерн с топливом. Принял участие в 17 воздушных боях, сбив 2 самолёта противника.

            В боях был смелым и решительным, проявлял мужество и ответственность. Своим личным примером вдохновлял других на подвиги. Через многие тяжелые бои прошел Владимир Григорьевич к Победе. Указом Президиума Верховного Совета СССР от 15 мая 1946 года за «образцовое выполнение заданий командования и проявленные при этом мужество и героизм» капитан Владимир Карачун был удостоен высокого звания Героя Советского Союза с вручением ордена Ленина и медали «Золотая Звезда». Его именем названа улица в д.Кухтичи. На доме, где родился герой, установлена мемориальная доска.

Звучит фонограмма песни «Журавли»

Чтец 7.

Ни детям, ни взрослым война не нужна!

Пусть с нашей планеты исчезнет она.

Пусть мирные звезды над нами горят,

А дружба не знает границ и преград.

Хотим под мирным небом жить

И радоваться, и дружить!

Хотим, чтоб всюду на планете

Войны совсем не знали дети.

Чтец 8.

Неугасима память поколений

И память тех, кого мы свято чтим,

Давайте, люди, встанем на мгновенье

И в скорби постоим и помолчим,

Почтим память минутой молчания.

Ведущий 1. Прошу всех встать. Склоним головы перед величием подвига нашего солдата. Почтим минутой молчания память всех, кто не вернулся с той далёкой войны, и тех, кто не дожил до знаменательной даты Великой Победы. (минута молчания − фонограмма)

Ведущий 2. Наше мероприятие, в честь Великой Победы, подошло к концу. Мы эту войну не забудем никогда. Никто не забудет подвиг советских солдат в Великую Отечественную войну. Спасибо СОЛДАТАМ ПОБЕДЫ за нашу мирную жизнь, за наше счастье! Желаю всем, чтобы никогда больше в нашем мире не было войны, чтобы всегда над нашей головой было мирное и солнечное небо.

Чтец 9.

Все люди нашей огромной страны Мира хотят, не хотят войны, Страданий и боли, горя и мук. Хотят, чтобы солнце сияло вокруг! Чтоб наша Планета была вся светла, Чтоб всем хватало добра и тепла, Чтоб не пугали нас бомб разрывы, Чтоб мамы и дети – все были живы!

Песня «Отмените войну»