Мэты і задачы дзейнасці ўстановы адукацыі

Мэтамі дзейнасці ўстановы адукацыі з'яўляюцца фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму, інтэлектуальнае, духоўна-маральнае, творчае і фізічнае развіццё асобы вучня, фарміраванне ў яго ведаў, уменняў, навыкаў і кампетэнцый. Задачы дзейнасці ўстановы адукацыі: забяспечваць адукацыйны працэс вучняў у адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі агульнай сярэдняй адукацыі; забяспечваць пераемнасць І і ІІ ступеняў агульнай сярэдняй адукацыі; забяспечваць рознабаковае развіццё асобы вучняў у адпаведнасці з іх узроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і запатрабаваннямі; фарміраваць у вучняў культуру сямейных зносін, маральныя нормы, кампетэнцыі, неабходныя для набыцця сацыяльнага вопыту; ствараць умовы для аховы жыцця і ўмацавання фізічнага і псіхічнага здароўя вучняў; ствараць умовы для атрымання адукацыі вучнямі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказання ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі; забяспечваць падрыхтоўку вучняў да самастойнага прафесійнага выбару, прадаўжэння адукацыі.
разгарнуць