Статут установы адукацыі

СТАТУТ

дзяржаўнай установы адукацыі

«Сямёнавіцкая базавая школа» Уздзенскага раёна

(новая рэдакцыя)

 

 

 

 

 

УСТАВ

государственного учреждения образования

«Семеновичская базовая школа» Узденского района

(новая редакция)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

аг. Сямёнавічы,

2023 год

ГЛАВА 1.

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сямёнавіцкая базавая школа» Уздзенскага раёна (далей – Установа адукацыі) з’яўляецца дзяржаўнай установай агульнай сярэдняй адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы пачатковай адукацыі, базавай адукацыі, можа рэалізоўваць адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

1.2. Установа адукацыі здзяйсняе сваю дзейнасць у адпаведнасці з  Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (далей – Кодэкс), законамі Рэспублікі Беларусь, дэкрэтамі, указамі і распараджэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,  Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, Статутам Установы адукацыі.

 

ГЛАВА 2

НАЗВА ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ Ў АДПАВЕДНАСЦІ

З ПАТРАБАВАННЯМІ ЗАКАНАДАЎСТВА

2.1. Поўная назва Установы адукацыі:

на беларускай мове – дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сямёнавіцкая базавая школа» Уздзенскага раёна;

на рускай мове – государственное учреждение образования «Семеновичская базовая школа» Узденского района.

2.2. Скарочаная назва Установы адукацыі:

на беларускай мове – Сямёнавіцкая базавая школа;

на рускай мове – Семеновичская базовая школа.

 

ГЛАВА 3

МЕСЦА ЗНАХОДЖАННЯ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

3.1. Месца знаходжання Установы адукацыі (юрыдычны адрас): 223404, Мінская вобласць, Уздзенскі раён, аграгарадок Сямёнавічы, вуліца Школьная, дом 13а.

 

ГЛАВА 4

ТЫП, ВІД УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

4.1. Тып Установы адукацыі – установа агульнай сярэдняй адукацыі.

4.2. Від Установы адукацыі базавая школа.

 

 

ГЛАВА 5

ПРАДМЕТ, МЭТЫ І ЗАДАЧЫ ДЗЕЙНАСЦІ 

ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

  • Прадметам дзейнасці Установы адукацыі з’яўляецца рэалізацыя адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі, адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, праграмы выхавання і абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
  • Мэтамі дзейнасці Установы адукацыі з’яўляюцца фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму, інтэлектуальнае, духоўна-маральнае, творчае і фізічнае развіццё асобы навучэнца, фарміраванне ў яго ведаў, уменняў, навыкаў і кампетэнцый.
  • Задачы дзейнасці Установы адукацыі:

забяспечваць адукацыйны працэс навучэнцаў у адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі агульнай сярэдняй адукацыі;

забяспечваць пераемнасць І і ІІ ступеняў агульнай сярэдняй адукацыі;

забяспечваць рознабаковае развіццё асобы навучэнцаў у адпаведнасці з іх узроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і запатрабаваннямі;

фарміраваць у навучэнцаў культуру сямейных зносін, маральныя нормы, кампетэнцыі,  неабходныя для набыцця сацыяльнага вопыту;

ствараць умовы для аховы жыцця і ўмацавання фізічнага                              і псіхічнага здароўя навучэнцаў;

ствараць умовы для атрымання адукацыі навучэнцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказання ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;

забяспечваць падрыхтоўку навучэнцаў да самастойнага прафесійнага выбару, прадаўжэння адукацыі.

  • Рэалізацыя пастаўленых Установай адукацыі задач здзяйсняецца на аснове цеснага ўзаемадзеяння з законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў на прынцыпах адкрытасці, галоснасці, даверу, супрацоўніцтва па пытаннях выхавання і навучання дзяцей.
  • Установа ўзаемадзейнічае з установамі дадатковай адукацыі, дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя, установамі культуры, спорту, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, маладзёжнымі і дзіцячымі грамадскімі арганізацыямі, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.
  • Установа адукацыі можа здзяйсняць міжнароднае супрацоўніцтва ў адпаведнасці з заканадаўствам, міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.
  • Ва Установе адукацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам можа ажыццяўляцца эксперыментальная і інавацыйная дзейнасць у сферы адукацыі, якая накіравана на абнаўленне зместу адукацыйных праграм і павышэнне якасці адукацыі з дапамогай рэалізацыі эксперыментальных, інавацыйных праектаў.

5.8. У адпаведнасці з мэтай дзейнасці і агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь АКРБ 005-2011 «Віды эканамічнай  дзейнасці», зацверджаным пастановай Дзяржстандарту Рэспублікі Беларусь ад 5 снежня 2011 года № 85 (далей – АКРБ 005-2011), Установа адукацыі ажыццяўляе наступныя віды дзейнасці:

85310 – агульная сярэдняя адукацыя;

56290 – іншыя паслугі па грамадскім харчаванні.

5.8. З мэтай папаўнення пазабюджэтных грашовых паступленняў Установа адукацыі можа ажыццяўляць платныя віды дзейнасці ў адпаведнасці са статыстычным класіфікатарам СК 27.005-2015 «Платныя паслугі насельніцтву» (СКПУН):

85.20.01 – паслугі ў галіне пачатковай адукацыі;

85.31.01 – паслугі ў галіне агульнай сярэдняй адукацыі;

85.59.01 – паслугі ў галіне адукацыі, не ўключаныя ў іншыя групоўкі;

85.60.10 – паслугі ў галіне адукацыі дапаможныя.

 

ГЛАВА 6

ЗВЕСТКІ АБ ЗАСНАВАЛЬНІКУ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

6.1. Заснавальнікам Установы адукацыі з’яўляецца Уздзенскі раённы выканаўчы камітэт (далей – Заснавальнік), кампетэнцыі якога вызначаюцца актамі заканадаўства.

6.2. Заснавальнік і ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта (далей – Упраўленне) здзяйсняюць кантроль за забеспячэннем якасці адукацыі, іншыя паўнамоцтвы, вызначаныя Кодэксам і адпаведнымі актамі заканадаўства.

Маёмасць Установы адукацыі з’яўляецца ўласнасцю Уздзенскага раёна і знаходзіцца ў аператыўным кіраўніцтве Упраўленння.

6.3. Забеспячэнне дзейнасці Установы адукацыі ажыццяўляе Дзяржаўная ўстанова «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Уздзенскага раёна» на аснове заключанага дагавора аб аказанні паслуг па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый.

ГЛАВА 7

МОВА (МОВЫ) НАВУЧАННЯ І ВЫХАВАННЯ, ПЕРАЛІК РЭАЛІЗУЕМЫХ АДУКАЦЫЙНЫХ ПРАГРАМ, ФОРМЫ АТРЫМАННЯ АДУКАЦЫІ

7.1. Навучанне і выхаванне ва Установе адукацыі ажыццяўляецца на беларускай мове. Абавязковай для вывучэння замежнай мовы з’яўляецца нямецкая мова (за выключэннем асобных катэгорый дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця). Для прадаўжэння вывучэння вучнямі V-IX класаў раней вывучаемай замежнай мовы, якая не вывучаецца ва Установе адукацыі, можа быць арганізавана вывучэнне іншай замежнай мовы.

7.2. Установа адукацыі рэалізуе адукацыйную праграму пачатковай адукацыі, адукацыйную праграму базавай адукацыі і можа забяспечваць вывучэнне асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы базавай адукацыі.

Таксама можа рэалізоўваць:

адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі,

адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю,

адукацыйную праграму дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

7.3. Адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі рэалізуюцца ў дзённай форме атрымання адукацыі.

7.4. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі арганізуецца непасрэдна ва ўстанове адукацыі, а таксама можа быць арганізаваны дома для навучэнцаў, якія па медыцынскіх паказчыках часова або пастаянна не могуць наведваць установу адукацыі.

7.5. Адукацыйны працэс ажыццяўляецца ў класах, у тым ліку  класах інтэграванага навучання і выхавання, сумеснага навучання і выхавання або індывідуальна ў адпаведнасці з актамі заканадаўства.

 

ГЛАВА 8

КРЫНІЦЫ І ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ МАЁМАСЦІ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

8.1. Установа адукацыі з’яўляецца юрыдычнай асобай, якая мае ў аператыўным кіраванні абасобленую частку дзяржаўнай уласнасці, нясе самастойна адказнасць па сваіх абавязках, можа ад свайго імя набываць і здзяйсняць маёмасныя і немаёмасныя правы, выконваць абавязкі, быць ісцом і адказчыкам у судзе. Установа адукацыі адказвае па сваіх абавязках за выкарыстанне грашовых сродкаў, якія знаходзяцца ў яе распараджэнні.

8.2. Фінансаванне Установы адукацыі здзяйсняецца за кошт сродкаў раённага бюджэту і іншых, не забароненых заканадаўствам крыніц.

8.3. Дадатковымі крыніцамі фінансавання Установы адукацыі з’яўляюцца:

сродкі, атрыманыя ад аказання платных адукацыйных паслуг, арэнды памяшканняў;

сродкі папячыцельскага савета;

бязвыплатная (спонсарская) дапамога;

іншыя крыніцы, не забароненыя дзеючым заканадаўствам.

Спонсарамі Установы адукацыі могуць быць установы, арганізацыі, а таксама прыватныя асобы, зацікаўленыя ў яе станаўленні і развіцці.

8.4. Маёмасць, прадастаўленая Установе адукацыі, адносіцца да камунальнай уласнасці і знаходзіцца ў яе аператыўным кіраванні. Установа адукацыі ў адносінах замацаванай за ёй маёмасці здзяйсняе права валодання, карыстання і распараджэння ім у межах, устаноўленых заканадаўствам, і ў адпаведнасці з мэтамі сваёй дзейнасці. Памяшканні Установы адукацыі аснашчаюцца неабходным наглядным абсталяваннем, інвентаром і эксплуатуюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі правіл аховы працы, санітарных нормаў і правіл.

8.5. Установа адукацыі не мае права без згоды ўласніка адчужаць ці іншым спосабам распараджацца замацаванай за ёй маёмасцю.

8.6. Матэрыяльна-тэхнічная база Установы адукацыі фарміруецца па дзеючых нарматывах з улікам забеспячэння адукацыйнага працэсу і віду Установы адукацыі.

Матэрыяльна-тэхнічную базу Установы адукацыі складаюць зямельны надзел, капітальныя пабудовы, абсталяванне, а таксама іншая маёмасць, якая выкарыстоўваецца для навучання, выхавання, аздараўлення навучэнцаў, для вырашэння іншых задач у сферы адукацыі.

8.7. Забараняюцца дзеянні (бяздзейнасць), якія прыводзяць да неабгрунтаванага скарачэння або пагаршэння матэрыяльна-тэхнічнай базы базавай школы. Работнікі Установы адукацыі, навучэнцы, іх законныя прадстаўнікі нясуць адказнасць за зберажэнне памяшканняў і маёмасці Установы адукацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

8.8. З мэтаю задавальнення запытаў зацікаўленых, папаўнення пазабюджэтных грашовых паступленняў Установа адукацыі можа здзяйсняць платныя віды дзейнасці ў вобласці агульнай сярэдняй адукацыі, паслугі па здачы ў арэнду (наём) уласных ці арандаваных нежылых памяшканняў у адпаведнасці з заканадаўствам.

Аказанне адукацыйных паслуг на платнай аснове здзяйсняецца на аснове дагавора аб платных паслугах у сферы адукацыі.

Парадак і ўмовы прадастаўлення платных адукацыйных паслуг вызначаюцца асобнымі нарматыўнымі прававымі актамі.

Аказанне платных адукацыйных паслуг не можа здзяйсняцца замест ці ў рамках адукацыйнай дзейнасці, якая фінансуецца за кошт сродкаў бюджэту, пагаршаць якасць прадастаўлення паслуг у сферы адукацыі, якія аказваюцца за кошт сродкаў бюджэту.

Сродкі, атрыманыя Установай адукацыі ад дзейнасці, што прыносіць прыбытак, у тым ліку ад аказання платных адукацыйных паслуг, паступаюць у яе самастойнае распараджэнне і расходуюцца ў адпаведнасці з актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Маёмасць, набытая за кошт дзейнасці, што прыносіць прыбытак, паступае ў аператыўнае кіраванне Установы адукацыі і выкарыстоўваецца ёю ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, улічваецца на самастойным балансе, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам.

8.9. Развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы Установы адукацыі ажыццяўляецца з улікам дзяржаўнай праграмы развіцця сістэмы адукацыі, іншых дзяржаўных праграм, рэгіянальных комплексаў мерапрыемстваў, якія забяспечваюць рэалізацыю  дзяржаўных праграм, патрэб асобы, грамадства і дзяржавы ў  павышэнні якасці адукацыі.

8.10. Установа адукацыі мае права:

вырошчваць сельскагаспадарчую прадукцыю і здзяйсняць яе продаж;

заключаць дагаворы з арганізацыямі, установамі, прадпрыемствамі на выкананне пэўных відаў работ навучэнцамі, калі яны не супярэчаць санітарным гігіенічным нормам, Палажэнню аб удзеле непаўналетніх у сельскагаспадарчых работах, заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

8.11. Грашовыя сродкі, атрыманыя ў выніку ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці, у тым ліку аказання платных паслуг, паступаюць у самастойнае распараджэнне Установы адкацыі, улічваюцца і расходуюцца па каштарысах, зацверджаных у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

ГЛАВА 9

ПАРАДАК КІРАВАННЯ ЎСТАНОВАЙ АДУКАЦЫІ, СТРУКТУРА І ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ ОРГАНАЎ УПРАЎЛЕННЯ І САМАЎПРАЎЛЕННЯ

9.1. Кіраванне Установай адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, сапраўдным статутам і будуецца на спалучэнні прынцыпаў адзінаначалля і самакіравання.

9.2. Установа адукацыі мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, штамп са сваёй назвай, разліковы і іншыя рахункі ў банках Рэспублікі Беларусь.

9.3. Непасрэднае кіраўніцтва Установай адукацыі ажыццяўляецца дырэктарам, які назначаецца на пасаду і вызваляецца ад яе ў парадку, устаноўленым Кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі, начальнікам Упраўлення.

9.4. Службовыя абавязкі дырэктара Установы адукацыі  зацвярджаюцца ў яго службовай інструкцыі Упраўленнем, іншыя паўнамоцтвы дырэктара  ўстанаўліваюцца актамі заканадаўства.

9.5. Дырэктар Установы адукацыі ў дзейнасці па кіраванні ўстановай узаемадзейнічае з органамі самакіравання Установы адукацыі.

9.6. Асноўным органам самакіравання Установы адукацыі з’яўляецца педагагічны савет, непасрэднае кіраўніцтва якім здзяйсняе дырэктар Установы адукацыі.

У склад педагагічнага савета ўваходзяць усе педагагічныя работнікі Установы адукацыі.

Дзейнасць педагагічнага савета здзяйсняецца ў адпаведнасці з асноўнымі накірункамі развіцця агульнай сярэдняй адукацыі з улікам спецыфікі ўстановы адукацыі, а таксама планам работы, які зацвярджаецца дырэктарам Установы адукацыі не пазней за 1 верасня бягучага года.

Педагагічны савет з’яўляецца калегіяльным органам Установы адукацыі і здзяйсняе сваю работу ў форме пасяджэнняў, якія праводзяцца не радзей за адзін раз у чвэрць у адпаведнасці з планам работы ці па меры неабходнасці для вырашэння пытанняў, якія адносяцца да кампетэнцыі педагагічнага савета.

9.7. Ва Установе адукацыі могуць стварацца іншыя органы самакіравання (папячыцельскі савет, бацькоўскі камітэт). Кампетэнцыя, склад і арганізацыя дзейнасці дадзеных органаў самакіравання вызначаецца ў адпаведнасці з Палажэннямі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

9.8. Для забеспячэння планавання і кантролю дзейнасці Установы адукацыі, а таксама для аператыўнага вырашэння пытанняў праводзіцца нарада пры дырэктары.

Нарада пры дырэктары з’яўляецца адной з форм падрыхтоўкі кіраўніцкіх рашэнняў, заснаваных на прынцыпах адзінаначалля. Нарада пры дырэктары праводзіцца не радзей як адзін раз у месяц                                у адпаведнасці з планам работы Установы адукацыі. Пры неабходнасці можа праводзіцца пазапланава.

9.9. Ва Установе адукацыі не дапускаецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, якія кіруюцца палітычнымі мэтамі, таксама стварэнне і ананімная ці іншая дзейнасць рэлігійных арганізацый, якая супярэчыць заканадаўству.

9.10. Установа адукацыі ў пытаннях выхавання на аснове пісьмовых заяў законных прадстаўнікоў непаўналетніх можа ўзаемадзейнічаць з зарэгістраванымі рэлігійнымі арганізацыямі з улікам іх уплыву на фарміраванне духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа ў адпаведнасці з нарматыўнымі актамі.

 

ГЛАВА 10

ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ СТРУКТУРЫ І ШТАТНАГА РАСКЛАДУ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ 

10.1. Структура Установы адукацыі зацвярджаецца дырэктарам Установы адукацыі па ўзгадненні з Упраўленнем.

Установа адукацыі можа мець у сваёй структуры наступныя структурныя падраздзяленні: пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, рэсурсны цэнтр.

10.2. Штатны расклад Установы адукацыі зацвярджаецца дырэктарам па ўзгадненні з Упраўленнем на аснове тыпавых штатных нарматываў, якія зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, у межах сродкаў, выдзеленых на аплату працы.

10.3. Працоўныя зносіны работнікаў ва Установе адукацыі, уключаючы пытанні прыёму, пераводу і звальнення, рэжыму працы і адпачынку, умовы працы, гарантыі і кампенсацыі рэгуліруюцца працоўнымі дагаворамі (кантрактамі), якія заключаюцца ў адпаведнасці з працоўным заканадаўствам, калектыўным дагаворам, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку.

10.4. Прыём на работу ва Установу адукацыі і звальненне работнікаў ажыццяўляе дырэктар.

10.5. На пасаду педагагічнага работніка прымаюцца асобы, якія маюць адпаведную адукацыю і кваліфікацыю.

10.6. Педагагічную дзейнасць не могуць ажыццяўляць асобы:

пазбаўленыя права займацца педагагічнай дзейнасцю;

якія маюць судзімасць, якая не знята ці не пагашана;

прызнаныя недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі;

якія не маюць права займацца педагагічнай дзейнасцю ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі;

якія маюць медыцынскія супрацьпаказанні да ажыццяўлення педагагічнай дзейнасці.

10.7. Аплата працы работнікаў Установы адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам і Палажэннем аб аплаце працы.

10.8. Працоўныя кніжкі ўсіх работнікаў Установы адукацыі вядуцца і захоўваюцца ва Установе адукацыі.

10.9. Атэстацыя педагагічных работнікаў ажыццяўляецца                              ў парадку, вызначаным Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам адукацыі,  Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны.

 

ГЛАВА 11

ПАЎНАМОЦТВЫ ЗАСНАВАЛЬНІКА ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

11.1. Заснавальнік забяспечвае стварэнне ўмоў для рэалізацыі права грамадзян на атрыманне бясплатнай агульнай сярэдняй адукацыі.

11.2. Заснавальнік і Упраўленне здзяйсняюць кантроль за забеспячэннем якасці адукацыі, іншыя паўнамоцтвы, вызначаныя Кодэксам і адпаведнымі актамі заканадаўства.

Заснавальнік Установы адукацыі можа прымаць рашэнне аб змяненні віду, рэарганізацыі, ліквідацыі Установы адукацыі на аснове ацэнкі наступстваў прыняцця такіх рашэнняў і ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

11.3. Заснавальнік ажыццяўляе ўпраўленчыя функцыі і каардынацыю дзейнасці Установы адукацыі па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, аховы дзяцінства.

11.4. Заснавальнік забяспечвае абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы Установы адукацыі.

 

ГЛАВА 12

ПАРАДАК АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ ВА ЎСТАНОВЕ АДУКАЦЫІ

12.1. Адукацыйны працэс арганізуецца на падставе:

прынцыпаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі (канстытуцыйнага права на адукацыю кожнага, духоўнага, маральнага і фізічнага развіцця, інклюзіі);

адукацыйных стандартаў;

дасягненняў у вобласці навукі і тэхнікі, якія рэалізуюцца ў галінах эканомікі  і сацыяльнай сферы інавацыйных праектаў;

педагагічна абаснаванага выбару форм, метадаў і сродкаў навучання і выхавання;

культурных, духоўных традыцый і каштоўнасцей беларускага народа, дасягненняў сусветнай культуры;

сучасных адукацыйных і інфармацыйных тэхналогій.

12.2. Навукова-метадычнае забеспячэнне агульнай сярэдняй адукацыі ўключае ў сябе:

вучэбна-праграмную дакументацыю адукацыйных праграм;

праграмна-плануючую дакументацыю выхавання;

вучэбна-метадычную дакументацыю;

вучэбныя, навуковыя і іншыя выданні;

кантрольна-вымяральныя матэрыялы;

інфармацыйна-аналітычныя матэрыялы;

метадычныя ўказанні па распрацоўцы вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйных праграм.

12.3. Вучэбна-праграмная дакументацыя адукацыйных праграм і праграмна-плануючая дакументацыя ўключае ў сябе вучэбныя планы і вучэбныя праграмы. Вучэбны план Установы адукацыі распрацоўваецца штогод на аснове тыпавога вучэбнага плана                            і зацвярджаецца дырэктарам па ўзгадненні з Упраўленнем.

12.4. Пры распрацоўцы вучэбнага плана Установы адукацыі агульная колькасць вучэбных гадзін, што фінансуюцца                                      з рэспубліканскага і (або) мясцовага бюджэтаў на правядзенне вучэбных заняткаў, у выпадках, прадугледжаных Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, можа павялічвацца Упраўленнем.

12.5. Індывідуальны вучэбны план устанаўлівае асаблівасці атрымання агульнай сярэдняй адукацыі адоранымі і таленавітымі навучэнцамі, а таксама навучэнцамі, якія па ўважлівых прычынах                        не могуць пастаянна або часова наведваць вучэбныя заняткі і (або) праходзіць ва ўстаноўленыя тэрміны атэстацыю. Індывідуальныя вучэбныя планы распрацоўваюцца Установай адукацыі на аснове вучэбнага плана і зацвярджаюцца дырэктарам.

12.6. Вучэбныя планы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі распрацоўваюцца на аснове тыпавога вучэбнага плана з улікам асаблівасцяў фізічнага і (або) псіхічнага развіцця навучэнцаў.

12.7. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі ва Установе адукацыі арганізуецца ў адпаведнасці з заканадаўствам. Карэкцыя парушэнняў у фізічным і (або) псіхічным развіцці асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ажыццяўляецца на карэкцыйных занятках (групавых, падгрупавых, індывідуальных).

12.8. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ажыццяўляецца ў аб’яднаннях па інтарэсах (гурток, клуб, секцыя, студыя, майстэрня) разнастайнага профіля ў форме заняткаў. Аб’яднанні па інтарэсах могуць быць аднаўзроставымі ці рознаўзроставымі.

12.9. Адным з накірункаў адукацыйнага працэсу з’яўляецца працэс выхавання, напраўлены на фарміраванне ў навучэнцаў пачуцця патрыятызму, грамадзянскасці, павагі да абаронцаў Айчыны, беражлівых адносін да гісторыка-культурнай спадчыны і традыцый беларускага народа; закона і правапарадка; стварэнне ўмоў                             да самавызначэння, сацыялізацыі і самарэалізацыі асобы навучэнца                 на аснове сацыякультурных, духоўна-маральных каштоўнасцей                       і прынятых у грамадстве правіл, норм паводзін у інтарэсах чалавека, сям’і, грамадства і дзяржавы.

12.10. Адукацыйны працэс ва Установе адукацыі арганізуецца ў рэжыме шасцідзённага тыдня, які ўключае ў сябе пяцідзённы вучэбны тыдзень і шосты школьны дзень.

У рэжыме шасцідзённага тыдня могуць праводзіцца факультатыўныя заняткі ў V-IX класах, заняткі па прафесійнай арыентацыі, мерапрыемствы па рэалізацыі асноўных напрамкаў выхавання, у тым ліку спартыўна-масавыя, турыстычныя мерапрыемствы, экскурсіі.

12.11. Навучэнцы з улікам меркавання іх законных прадстаўнікоў, зыходзячы са схільнасцяў, жаданняў і стану здароўя, могуць вывучаць асобныя вучэбныя прадметы на павышаным узроўні, на факультатыўных занятках у межах колькасці вучэбных гадзін, выдзеленых на правядзенне факультатыўных заняткаў, устаноўленых вучэбным планам.

На ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі можа здзяйсняцца дапрофільная падрыхтоўка, асноўным прызначэннем якой з’яўляецца фарміраванне ў вучняў інтарэсаў, матываў, схільнасцей, здольнасцей у розных абласцях пазнавальнай і прафесійнай дзейнасці, у асэнсаваным выбары напрамку профільнага навучання.

12.12. Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ва Установе адукацыі з’яўляецца вучэбны занятак: урок, назіранне, вучэбнае праектаванне, экскурсія і іншыя вучэбныя заняткі. Дадаткова праводзяцца факультатыўныя, стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткі, карэкцыйныя заняткі, практычныя заняткі, грамадска карысная праца.

12.13. Факультатыўныя заняткі праводзяцца ў адпаведнасці з раскладам, зацверджаным дырэктарам Установы адукацыі.

12.14. Класы інтэграванага навучання і выхавання могуць стварацца на I, II ступенях агульнай сярэдняй адукацыі. Напаўняльнасць класаў рэгламентуецца Кодэксам.

12.15. Прыём асобы ва Установу адукацыі для засваення зместу адукацыйнай праграмы пачатковай адукацыі ажыццяўляецца па дасягненні гэтымі асобамі на пачатак вучэбнага года ўзросту шасці год ці па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў непаўналетняй асобы з больш позняга ўзросту.

Па заяве аднаго з законных прадстаўнікоў непаўналетняй асобы пры наяўнасці рашэння педагагічнага савета дазваляецца прыём у I клас асобы, якой шэсць год споўніцца ў бягучым каляндарным годзе.

Прыём асобы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі,                           якой ужо споўнілася чатырнаццаць год, ажыццяўляецца на падставе яго заявы і са згоды аднаго з законных прадстаўнікоў пры прад’яўленні пасведчання аб нараджэнні, медыцынскай даведкі аб стане здароўя, даведкі аб адукацыі. Ад імя непаўналетняга заява можа быць пададзена яго законным прадстаўніком.

12.16. Пераважнае права пры прыёме ва Установу адукацыі маюць асобы, якія пражываюць на тэрыторыі, за якой замацавана ўстанова адукацыі.

Залічэнне ажыццяўляецца ў парадку чарговасці падачы заявы навучэнцамі або законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў.

Пры прыёме ва Установу адукацыі асобе, якая пражывае на тэрыторыі, за якой замацавана ўстанова адукацыі, можа быць адмоўлена толькі па прычыне адсутнасці  ў ёй свабоднага месца.

12.17. Парадак правядзення бягучай, прамежкавай і выніковай атэстацыі навучэнцаў вызначаецца Правіламі правядзення атэстацыі навучэнцаў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі.

Пералік вучэбных прадметаў, па якіх праводзяцца выніковыя іспыты, форма і час правядзення выніковых іспытаў штогод да пачатку навучальнага года ўстанаўліваюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

12.18. Атэстацыя асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Правіламі правядзення атэстацыі навучэнцаў  пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі з улікам асаблівасцей, устаноўленых Кодэксам.

 

ГЛАВА 13

ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

13.1. Установа адукацыі ў адпаведнасці з актамі заканадаўства мае права:

ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць;

фарміраваць структуру і штатны расклад установы;

ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даходы;

удзельнічаць у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці, дзейнасці па навукова-метадычным забеспячэнні адукацыі;

ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі;

набываць неабходнае абсталяванне, тэхніку, прыборы, матэрыялы                                     і іншыя каштоўнасці, выкарыстоўваць у адпаведнасці з патрэбамі на ўдасканаленне матэрыяльна-тэхнічнай базы сродкі, атрыманыя ад дзейнасці, якая прыносіць даходы, бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

13.2. Установа адукацыі абавязана забяспечваць:

якасць адукацыі;

падбор, прыём на работу і расстаноўку кадраў, павышэнне іх кваліфікацыі;

выкананне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў;

стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў;

распрацоўку і прыняцце правіл унутранага распарадку для вучняў, правілаў працоўнага ўнутранага распарадку для работнікаў Установы адукацыі;

маральнае і матэрыяльнае стымуляванне навучэнцаў, педагагічных                                   і іншых работнікаў Установы адукацыі;

меры сацыяльнай аховы навучэнцаў;

стварэнне неабходных умоў для арганізацыі харчавання і аказання медыцынскай дапамогі навучэнцам;

удзел у фарміраванні кантрольных лічбаў прыёма;

азнаямленне асоб, законных прадстаўнікоў непаўналетніх асоб пры прыёме ва Установу адукацыі з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, сертыфікатам аб дзяржаўнай акрэдытацыі, статутам, правіламі унутранага распарадку для вучняў, па патрабаванні –                       з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

патранат асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця на працягу двух год пасля атрымання адукацыі ва Установе адукацыі;

садзеянне ўпаўнаважаным дзяржаўным органам, іншым арганізацыям у правядзенні кантролю за забеспячэннем якасці адукацыі;

самакантроль за забеспячэннем якасці адукацыі, парадак і перыядычнасць правядзення якога вызначаецца дырэктарам Установы адукацыі;

збор, улік, захоўванне і выкарыстанне архіўных дакументаў у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства ў сферы архіўнай справы і справаводства.

13.3. Удзельнікі адукацыйнага працэсу – навучэнцы, законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў, педагагічныя работнікі.

13.4. Навучэнцы маюць права на:

атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі;

адначасовае засваенне зместу некалькіх адукацыйных праграм асноўнай адукацыі ў выпадках, якія прадугледжаны актамі заканадаўства;

перавод у іншую ўстанову адукацыі ў парадку, які ўстанаўліваецца Урадам Рэспублікі Беларусь;

навучанне і выхаванне ў адпаведнасці з Кодэксам у межах зместу адукацыйнай праграмы па індывідуальным вучэбным плане, індывідуальнай вучэбнай праграме ў выпадках, прадугледжаных Кодэксам аб адукацыі;

стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцей іх псіхафізічнага развіцця;

павагу чалавечай годнасці, ахову ад усіх форм фізічнага                          і псіхічнага гвалту, абразы асобы, ахову жыцця і здароўя ў час адукацыйнага працэсу;

бясплатнае псіхолага-медыка-педагагічнае абследаванне ў дзяржаўным цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання                                і рэабілітацыі;

бясплатную карэкцыю парушэнняў у фізічным і (або) псіхічным развіцці, карэкцыйна-педагагічную дапамогу;

карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі;

бясплатнае карыстанне вучэбнай, вытворчай, фізкультурна-спартыўнай базай Установы адукацыі;

атрыманне сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі з боку спецыялістаў Установы адукацыі;

заахвочванне за поспехі ў вучобе, грамадскай, навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці, удзел у фізкультурна-аздараўленчых, спартыўна-масавых, спартыўных мерапрыемствах, а таксама ў адукацыйных мерапрыемствах;

удзел у кіраванні Установай адукацыі;

удзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, фестывалях, канферэнцыях, семінарах, святах і іншых адукацыйных мерапрыемствах, спартыўна-масавых мерапрыемствах, грамадскай, навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай, культурнай дзейнасці;

азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, спецыяльным дазволам (ліцэнзіяй) на адукацыйную дзейнасць, сертыфікатам аб дзяржаўнай акрэдытацыі, правіламі ўнутранага распарадку для навучэнцаў, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

удзел у маладзёжных і іншых грамадскіх аб’яднаннях, дзейнасць                                 якіх не супярэчыць заканадаўству;

зварот у камісію па вырашэнню канфлікту інтарэсаў педагагічных работнікаў у выпадку ўзнікнення рознагалосся паміж удзельнікамі адукацыйных зносін;

атрыманне платных паслуг у сферы адукацыі.

13.5. Іншыя правы навуцэнцаў устанаўліваюцца Кодэксам, іншымі актамі заканадаўства і лакальнымі прававымі актамі Установы адукацыі.

13.6. Вучні абавязаны:

добрасумленна і адказна адносіцца да засваення зместу адукацыйных праграм, праграм выхавання;

клапаціцца аб сваім здароўі, імкнуцца да маральнага, духоўнага і фізічнага развіцця і самаўдасканалення;

выконваць патрабаванні ўстаноўчых дакументаў, правілаў унутранага распарадку для вучняў;

паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

не дапускаць дзеянняў, якія перашкаджаюць іншым удзельнікам адукацыйнага працэсу выконваць іх абавязкі і рэалізоўваць іх правы ў сферы адукацыі;

беражліва адносіцца да маёмасці Установы адукацыі;

прытрымлівацца дзелавога стылю адзення пры наведванні вучэбных заняткаў.

13.7. Іншыя абавязкі вучняў устанаўліваюцца Кодэксам, іншымі актамі заканадаўства і лакальнымі прававымі актамі Установы адукацыі.

13.8. Падставамі для прыцягнення навучэнца да дысцыплінарнай адказнасці з’яўляюцца:

спазненне або няяўка без уважлівых прычын на вучэбныя заняткі;

парушэнне дысцыпліны ў ходзе адукацыйнага працэсу;

невыкананне без уважлівых прычын законнага патрабавання педагагічнага работніка;

абраза ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу;

распаўсюджванне інфармацыі, якая наносіць шкоду здароўю навучэнцаў;

прычыненне пашкоджанняў будынкам, збудаванням, абсталяванню або іншай маёмасці Установы адукацыі;

невыкананне (парушэнне) патрабаванняў заканадаўства аб ахове здароўя, пажарнай бяспекі;

ужыванне алкагольных, слабаалкагольных напояў, наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных і іншых адурманьваючых рэчываў у будынку і на тэрыторыі Установы адукацыі або зяўленне ў названых месцах у стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага апянення;

курэнне тытунёвых вырабаў у будынку і на тэрыторыі Установы адукацыі;

іншыя супрацьпраўныя дзеянні (бяздзейнасць).

13.9. За здзяйсненне вучнямі дысцыплінарнага парушэння ўстанаўліваецца дысцыплінарная адказнасць, якая выяўляецца ў прымяненні да яго мер дысцыплінарнага спагнання.

13.10. За здзяйсненне дысцыплінарнага правапарушэння да навучэнца могуць быць прыменены наступныя меры дысцыплінарнага спагнання: заўвага, вымова.

13.11. Права выбару меры дысцыплінарнага спагнання належыць дырэктару Установы адукацыі.

13.12. Педагагічныя работнікі маюць права на:

абарону прафесійнага гонару і годнасці;

забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці;

творчую ініцыятыву, свабоду выбару, педагагічна абаснаваных формаў і метадаў навучання і выхавання, вучэбных выданняў і сродкаў навучання;

доступ да вучэбна-праграмнай, вучэбна-метадычнай дакументацыі, інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў;

удзел у абнаўленні, распрацоўцы і вызначэнні структуры і зместу структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адукацыі;

удзел у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай, міжнароднай дзейнасці Установы адукацыі;

удзел у кіраванні Установай адукацыі;

павышэнне кваліфікацыі;

маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай, навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці;

аб’яднанне ў прафесіянальныя саюзы, іншыя грамадскія аб’яднанні, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству;

штомесячную кампенсацыю расходаў на набыццё вучэбнай і метадычнай літаратуры ў парадку і на ўмовах, вызначаных Міністэрствам адукацыі.

13.13. Педагагічныя работнікі абавязаны:

ажыццяўляць сваю дзейнасць на прафесіянальным узроўні, які забяспечвае рэалізацыю адукацыйных праграм, праграм выхавання;

захоўваць прававыя, маральныя і этычныя нормы;

паважаць гонар і годнасць вучняў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

павышаць свой прафесіянальны ўзровень, праходзіць атэстацыю;

прапагандаваць здаровы лад жыцця сярод навучэнцаў;

забяспечваць выкананне спецыяльных умоў, неабходных для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

праходзіць папярэдні медыцынскі агляд пры паступленні на работу і перыядычныя медыцынскія агляды ў парадку, устаноўленым Міністэрствам аховы здароўя па ўзгадненні з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны;

прытрымлівацца дзелавога стылю адзення падчас правядзення вучэбных заняткаў.

13.14. Педагагічным работнікам забаронена выкарыстоўваць адукацыйны і выхаваўчы працэсы ў палітычных мэтах ці для падахвочвання навучэнцаў да дзеянняў, якія супярэчаць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і актам заканадаўства.

13.15. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх маюць права на:

азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, спецыяльным дазволам (ліцэнзіяй) на адукацыйную дзейнасць, устаноўчымі дакументамі, сертыфікатам аб дзяржаўнай акрэдытацыі, ліцэнзіяй, а таксама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

удзел у кіраванні Установай адукацыі;

абарону правоў і законных інтарэсаў выхаванцаў і навучэнцаў;

атрыманне інфармацыі аб ходзе і змесце адукацыйнага працэсу, выніках вучэбнай дзейнасці навуцэнцаў;

атрыманне інфармацыі аб усіх відах абследаванняў (медыцынскіх, псіхалагічных, педагагічных) вучняў.

13.16. Іншыя правы законных прадстаўнікоў непаўналетніх устанаўліваюцца Кодэксам, іншымі актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі і лакальнымі прававымі актамі Установы адукацыі.

13.17. Законныя прадстаўнікі непаўналетніх абавязаны:

забяспечыць умовы для атрымання адукацыі і развіцця навучэнцаў;

паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

забяспечваць выкананне навучэнцамі, законнымі прадстаўнікамі                         якіх яны з’яўляюцца, патрабаванняў устаноўчых дакументаў, правіл унутранага распарадку для вучняў.

13.18. Іншыя абавязкі законных прадстаўнікоў непаўналетніх устанаўліваюцца Кодэксам, іншымі актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі і лакальнымі прававымі актамі Установы адукацыі.

 

ГЛАВА 14

УЛІК, СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ, ПАРАДАК КАНТРОЛЮ ЗА ДЗЕЙНАСЦЮ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

14.1. Установа адукацыі вядзе ва ўстаноўленым парадку справаводства і статыстычную справаздачу, прадастаўляе звесткі, прадугледжаныя нарматыўнымі дакументамі, у адпаведныя дзяржаўныя органы.

Вядзенне дакументацыі і афармленне інфармацыйнага поля ва ўстанове адукацыі ажыццяўляецца на беларускай і (або) рускай мовах.

14.2. Установа адукацыі нясе адказнасць за своечасовае прадастаўленне статыстычнай справаздачы, выкананне даведзеных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, паказчыкаў дзяржаўных праграм.

14.3. Кантроль за забеспячэннем якасці адукацыі Установай адукацыі здзяйсняе Упраўленне, іншыя ўпаўнаважаныя дзяржаўныя органы ў адпаведнасці з заканадаўствам.

14.4. Установа адукацыі здзяйсняе самакантроль за забеспячэннем якасці адукацыі, парадак і перыядычнасць якога вызначаецца дырэктарам установы адукацыі.

14.5. Бухгалтарская справаздачнасць прадастаўляецца Установай дзяржаўным органам, упаўнаважаным кіраваць дзяржаўнай уласнасцю, на якія заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ускладзена права ажыццяўляць праверку дзейнасці Установы.

 

ГЛАВА 15

ЗВЕСТКІ ПРА СТВАРЭННЕ, РЭАРГАНІЗАЦЫЮ, ПЕРАЙМЕНАВАННЕ  ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

15.1. Сямёнавіцкая сярэдняя школа заснавана ў 1953 годзе.

Рашэннем Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта ад 26.02.2005 № 116 Сямёнавіцкая сярэдняя школа перайменавана                 ва ўстанову адукацыі «Сямёнавіцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа».  Рашэннем Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта ад 15.06.2011 № 997 установа адукацыі «Сямёнавіцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа» перайменавана                     ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Сямёнавіцкая сярэдняя школа» Уздзенскага раёна, зарэгістравана ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за № 690332851.

Рашэннем Уздзенскага раённага выканаўчага камітэта ад 12.03.2014 № 449 дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сямёнавіцкая сярэдняя школа» Уздзенскага раёна рэарганізавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Сямёнавіцкая базавая школа» Уздзенскага раёна.

15.2. Дадзены Статут з'яўляецца новай рэдакцыяй Статута дзяржаўнай установы адукацыі «Сямёнавіцкая базавая школа» Уздзенскага раёна.

 

ГЛАВА 16

ПАРАДАК РЭАРГАНІЗАЦЫІ І ЛІКВІДАЦЫІ

ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

16.1. Рэарганізацыя і ліквідацыя Установы адукацыі ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства.

16.2. Рашэнне аб змяненні віду, аб рэарганізацыі, ліквідацыі Установы адукацыі прымаецца Заснавальнікам на падставе ацэнкі наступстваў такіх рашэнняў з улікам колькасці асоб, якія падлягаюць навучанню і выхаванню на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі,                         і колькасці дзяржаўных устаноў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі на гэтай тэрыторыі.

16.3. У выпадку рэарганізацыі, ліквідацыі Установы адукацыі, спынення дзейнасці ліцэнзіі на адукацыйную дзейнасць Заснавальнікам прымаюцца меры па пераводзе навучэнцаў са згоды законных прадстаўнікоў непаўналетніх у іншыя ўстановы адукацыі, якія рэалізуюць адпаведныя адукацыйныя праграмы, у парадку, які ўстаноўлены заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

 

ГЛАВА 18

ПАРАДАК УНЯСЕННЯ ЗМЕН І (АБО) ДАПАЎНЕННЯЎ

У СТАТУТ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

17.1. Змяненні і (або) дапаўненні ў сапраўдны статут Установы адукацыі ўносяцца пасля іх зацвярджэння Заснавальнікам у парадку, які ўстаноўлены дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.