Інфармацыя аб дзейнасці
папячыцельскага савета
дзяржаўнай установы адукацыі
«Сямёнавіцкая базавая школа»
Уздзенскага раёна за 2021/2022навучальны год
|
Папячыцельскі савет ва ўстанове адукацыі быў створаны ў 2014 годзе (пратакол бацькоўскага сходу ад 02.09.2014 года № 1) з мэтай аказання садзеяння ў забеспячэнні дзейнасці і развіцця ўстановы адукацыі, для рашэння фінансавых, матэрыяльна - тэхнічных пытанняў, якія садзейнічаюць арганізацыі адукацыйнага працэсу і фінансава - гаспадарчай дзейнасці, абароне правоў і інтарэсаў усіх удзельнікаў адукацыйнага перацэсу.
Прававой асновай стварэння і дзейнасці папячыцельскага савета з’яўляюцца: Кодэкс Рэспублікі Беларусь, Палажэнне аб папячыцельскім савеце, акты заканадаўства, статут установы адукацыі.
Старшыня абраны на агульнабацькоўскім сходзе (пратакол №1 ад 26.08.2019).
Папячыцельскі савет у 2021/2022 навучальным годзе прымаў удзел у арганізацыі адукацыйнага працэсу, умацаванні матэрыяльна - тэхнічнай базы ўстановы адукацыі.
Прыярытэтнымі накірункамі работы папячыцельскага савета з’яўляюцца:
садзейнічанне ўмацаванню матэрыяльна - тэхнічнай базы ўстановы адукацыі, добраўпарадкаванню яе тэрыторыі;
садзейнічанне арганізацыі конкурсаў, спаборніцтваў, экскурсійных паездак.
Для інфарміравання законных прадстаўнікоў аб дзейнасці папячыцельскага савета ў наяўнасці стэнд «Папячыцельскі савет інфармуе», рубрыка «Папячыцельскі савет» на сайце ўстановы адукацыі, дзе размяшчаецца актуальная інфармацыя аб дзейнасці папячыцельскага савета, інфармацыя аб размеркаванні сродкаў папячыцельскага савета, нумар разліковага рахунку, інфармацыя аб размеркаванні функцый бацькоўскага і папячыцельскага саветаў.
Папячыцельскі савет працаваў на падставе перспектыўнага плана работы на 2020 – 2023 г.г., зацверджанага на пасяджэнні агульнага сходу папячыцельскага савета ад 26.08.2020, узгодненага са старшыней бацькоўскага сходу і дырэктарам школы, і плана работы папячыцельскага савета на 2021/2022 навучальны год, зацверджанага на пасяджэнні агульнага сходу папячыцельскага савета ад 01.09.2021 года і ўзгодненага старшынёй бацькоўскага сходу і дырэктарам школы.
З верасня 2021 па май 2022 адбылося 3 агульных схода папячыцельскага савета:
сход №1 (пратакол ад 01.09.2021 №1):
- Аб дзейнасці папячыцельскага савета за 2020/2021 навучальны год. Справаздача аб расходаванні пазабюджэтных сродкаў школы, сфарміраваных з дабравольных узносаў.
- Зацвярджэнне плана работы папячыцельскага савета на 2021/2022 навучальны год.
- Аб стварэнні ініцыятыўнай групы па размеркаванні грашовых сродкаў папячыцельскага савета.
- Аб змяненні саставу папячыцельскага савета.
Сход №2 (пратакол ад 23.12.2021 № 2 ):
- Аб стварэнні бяспечных умоў знаходжання навучэнцаў ва ўстанове адукацыі.
- Аб асноўных накірунках развіцця матэрыяльна - тэхнічнай базы ўстановы адукацыі на 2022 год.
- Аб рабоце ўстановы адукацыі ў зімовы перыяд.
Сход №3 ( пратакол ад 26.03.2022 № 3)
- Аб добраўпарадкаванні тэрыторыі ўстановы адукацыі і помнікаў загінуўшым у Вялікай Айчыннай вайне.
- Аб правядзенні мерапрыемстваў да Дня Перамогі.
- Аб падрыхтоўцы ўстановы адукацыі да новага 2022/2023 навучальнага года.
Пратаколы пасяджэнняў папячыцельскага савета зарэгістрыраваны ў журнале рэгістрацыі пратаколаў папячыцельскага савета, прашытым, пранумараваным і замацаваным пячаткай і подпісам дырэктара школы.
Прыход і расход грашовых сродкаў, прыход матэрыяльных каштоўнасцей фіксуецца ў журнале прыхода і расходавання грашовых сродкаў, прашытым, пранумараваным і замацаваным пячаткай і подпісам дырэктара школы.
Інфармацыя аб паступленні і расходаванні грашовых сродкаў, паступіўшых на рахунак установы адукацыі штомесяц абнаўляецца на стэндзе і на сайце ўстановы адукацыі.
Дзейнасць папячыцельскага савета дазваляе ў нязначнай ступені палепшыць матэрыяльную базу ўстановы адукацыі, прыцягнуць дадатковыя рэсурсы для забеспячэння дзейнасці і развіцця ўстановы адукацыі, палепшыць умовы навучання і выхавання вучняў.
Старшыня Т.К.Жук
папячыцельскага савета