Інтэлектуальная пазнавальная гульня "Я вырас тут, і край мне гэты любы"

30.03.2022
У працэсе інтэлектуальна-пазнавальнай гульні «Я вырас тут, і край мне гэты любы!» дзеці выконвалі заданні: прадоўжы фразу «Маю Беларусь я … (люблю, берагу, вывучаю і г.д.), адказвалі на пытанні віктарыны, устаўлялі прапушчаныя словы ў тэкст Гімна Рэспублікі Беларусь, заглянулі ў партрэтную галерэю «Вядомыя людзі Беларусі», пабылі ў ролі перакладчыкаў з рускай мовы на беларускую. У заключэнні пад песню «Белая Русь» рабяты напісалі пажаданні роднай краіне і прымацавалі іх да фразы «Я люблю Беларусь!». Пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара сплялі фенічкі – «браслет дружбы».