Свята Першага званка

02.09.2024
2 верасня празвінеў званок для 61 вучня ўстановы адукацыі. Упершыню за парту селі 5 першакласнікаў. На ўрачыстай лінейцы першакласнікаў павіншавалі і падарылі памятныя падарункі Алена Леанідаўна Герасімовіч, старшыня Уздзенскага сельвыканкама і Вольга Уладзіміраўна Ясючэня, прадстаўнік Белаграпрамбанка. Ва ўсіх класах прайшлі першыя ўрокі "Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы". У добры шлях па краіне ведаў, дарагія першакласнікі, вучні, настаўнікі і бацькі!