Дзень памяці

22.03.2023
22 сакавіка піянеры і члены БРСМ установы адукацыі ўсклалі кветкі да помніка ў вёсцы Астравок Уздзенскага раёна, прысвечанага землякам, спаленым нямецкімі карнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у ходзе ўрока памяці ўспомнілі аб трагедыі Хатыні - сімвала ўсіх спаленых вёсак, і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць тых, хто загінуў у гэтай страшнай вайне.