Дэкада прававых ведаў

11.03.2022
У перыяд з 01.03.2022 па 11.03.2022 у дзяржаўнай установе адукацыі "Сямёнавіцкая базавая школа" Уздзенскага раёна прайшла дэкада прававых ведаў "Ведаем правы, разумеем абавязкі, усведамляем адказнасць". У рамках дэкады праведзены наступныя мерапрыемствы: казачная віктарына "Азбука маіх праў", арганізаваны практычны гульнёвы занятак "На што патраціць сваё жыццё", прайшла дзелавая гульня "Мы жывем па законе", у працэсе прававога марафону абмеркавалі "Жыццё без канфліктаў", у рамках марафону ведаў навучэнцы складалі прававы слоўнік, у працэсе дзелавой гульні падарожнічалі па краіне закона, паўтаралі азбуку закона, паўдзельнічалі ў прававой гульні "Падлетак і закон". У шосты школьны дзень 05.03.2022 з навучэнцамі 8-9 класаў быў прагледжаны і абмеркаваны кінафільм "Цяжкі выбар" у рамках міжнароднага культурна-гуманітарнага праекта «Кінаўрокі ў школе».