РУС БЕЛ ENG

Аналіз дзейнасці Ўстановы адукацыі за 2021/2022 навучальны год

 Аналіз дзейнасці дзяржаўнай установы адукацыі

«Сямёнавіцкая базавая школа» Уздзенскага раёна

за 2021/2022 навучальны год

У 2021/2022 навучальным годзе дзейнасць установы адукацыі была накіравана на стварэнне неабходных умоў для ўдасканалення адукацыйнай прасторы, якая забяспечвае развіццё суб’ектаў адукацыйнага працэсу ва ўмовах фарміравання асобасна - прафесійных кампетэнцый педагогаў і асобасна - вучэбных кампетэнцый вучняў. Паслядоўна праводзілася работа па ўдасканаленні прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў, папаўненні матэрыяльна - тэхнічнай базы ўстановы адукацыі, выкананні прагнозных паказчыкаў эканамічнага развіцця ўстановы адукацыі. 

На пачатак 2021/2022 навучальнага года ва ўстанове адукацыі адукацыйная дзейнасць была арганізавана для 74 вучняў  (2020/2021 – 77; 2019/2020 – 77; 2018/2019 – 74). Завяршылі навучальны год 71 вучань: на І ступені ( 1 - 4 класы) – 30 вучняў; на ІІ ступені ( 5 - 9 класы) – 41.

Група падоўжанага дня налічвала 21 вучня 2 – 4 класаў.

Сярэдняя напаўняльнасць класаў склала 7,9 чалавек, мін. – 5 (4,7 класы),  мак. – 14 (9 клас). Адукацыйны працэс для вучняў 1 - га класа (8 навучэнцаў) арганізаваны  на базе дзяржаўнай установы  адукацыі «Кухцічскі дзіцячы сад». 

Ва ўстанове адукацыі функцыянаваў пункт карэкцыйна - педагагічнай дапамогі для 16 вучняў, клас няпоўнай інтэграцыі для вучняў 1, 2,6 класаў па праграме спецыяльнай адукацыі.

Кантынгент вучняў – жыхары 6 населеных пунктаў Уздзенскага і Нёманскага сельскіх Саветаў. Ажыццяўляўся падвоз 46 вучняў (65 %)  з  вёсак, размешчаных на адлегласці ад 2 да 10 км..

Гарачым харчаваннем ахоплена 100% вучняў. Наведвальнікі групы падоўжанага дня, дзеці              з мнагадзетных, малазабяспечаных сямей  забяспечаны двухразавым харчаваннем. Вызвалены ад уплаты за харчаванне 27 вучняў (24 – з мнагадзетных сем’яў; 1 – дзіця - інвалід, 2 – з малазабяспечанай).    

За 2021 год даходы ад пазабюджэтнай дзейнасці склалі 19 859,70 рублёў (2020 год - 12 389,80), за 5 месяцаў 2022 года – 5 760,45  рублёў. План па збору макулатуры за 2021 год выкананы на 150 % (2 694 кг) (2020 – 1800 кг), за 8 месяцаў 2021 года сдадзена  1705 кг (95%),  шклабою - 553 кг.

Атрыманыя за студзень – май  сродкі папячыцельскага савета ў  памеры 638,00 бел. руб. расходаваны                       на  тэхнічнае абслугоўванне фільтра вады,  умацаванне матэрыяльна - тэхнічнай базы,  рамонт установы адукацыі. 

Платныя адукацыйныя паслугі арганізаваны ў адпаведнасці з запытамі вучняў і іх законных прадстаўнікоў. Агульны даход за верасень – май навучальнага года склаў 3 130,76 рублёў. З іх падрыхтоўка да навучання ў школе дзяцей 6 - гадовага ўзросту – 297,00 рублёў, экскурсійная дзейнасць – 2005,50 рублёў, удзел у мерапрыемствах адукацыйнага характару – 828,21.

Для рашэння задач адукацыйнага працэсу выкарыстоўваецца 1 мультымедыйны праектар, 1 ноўтбук, 6 персанальных камп’ютараў, 2 адзінкі капіравальнай тэхнікі; 83% камп’тараў маюць выхад у Інтэрнэт.

Нарматыў бюджэтнай забяспечанасці расходаў на навучанне аднаго дзіцяці за 2021 год склаў 7 427,52 рубля, 6 213.31 (2020 год) 5 471,34 рубля ( 2019 год),  (зацверджаны нарматыў  не меней за 950,0 рублёў).

Адукацыйны  працэс на пачатак 2021/2022 навучальнага года ва ўстанове адукацыі ажыццяўлялі   22 педагога, 3 з іх  сумяшчальнікі; на канец навучальнага года – 20 педагогаў, 2 з іх настаўнікі-сумяшчальнікі. У складзе педагагічных работнікаў – 3 педагогі пенсійнага ўзросту (вучэбныя прадметы «Хімія», «Фізіка», «Матэматыка»). Сярэдні ўзрост педагогаў 49,6 гадоў. Сярэдні педагагічны стаж – 28,3 гадоў. Сярэдняя нагрузка – 19,2 гадзіны.

З 19 педагогаў 16 (82,6%) маюць вышэйшую адукацыю і 3 (13%) – сярэднюю спецыяльную.

Вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю маюць 52,2 %, першую  кваліфікацыйную катэгорыю  - 26,1%  педагогаў. Разам з тым, у настаўнікаў установы адукацыі маюцца рэзервы для атрымання вышэйшай (Сівец С.В., Ламака А.М.,Быліна А.Э.) і першай кваліфікацыйнай катэгорыі (Барысюк З.І.).

На працягу навучальнага года развіццё кадравага патэнцыялу актыўна здзяйснялася праз сістэму дадатковай адукацыі дарослых.

На працягу 2021/2022 навучальнага года  павышэнне кваліфікацыі ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі прайшлі 2 настаўніка (Чумакова В.В., Чыгір А.В.) (2020/2021 навучальны год -  9; 2019/ 2020 навучальны год – 5). Настаўнікі розных катэгорый і па розных тэмах сталі слухачамі 7 семінараў-вебінараў, якія былі арганізаваны супрацоўнікамі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Настаўнікі  Махнач Т.М.,  Філіповіч Л.В прынялі ўдзел у завочным семінары «Візуалізацыя вучэбнага матэрыялу пры дапамозе інфаграфікі», у вебінары - VІІІ абласным фестывалі педагагічнага майстэрства «Лепшае ад лепшых». Наведаны  семінары на базе «Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі» (на платнай аснове): Махнач Т.М. –  «Создание дидактических материалов с использованием сервисов Web 2.0», Сівец С.В. - «Сучасныя падыходы  да навучання матэматыкі ў 1-4 класах».

План павышэння кваліфікацыі выкананы на 100%.

Метадычная работа ў школе прадстаўляе сабой комплекс узаемазвязаных мерапрыемстваў, накіраваных на прафесійнае развіццё і на павышэнне творчага патэнцыялу педагагічнага калектыву. На пачатак навучальнага года быў складзены план метадычнай работы, структурна - функцыянальная мадэль метадычнай работы, створана сістэма самакантролю. Метадычная работа была падпарадкавана тэме «Удасканаленне якасці адукацыі праз кампетэнтнасны падыход у навучанні, выхаванні, развіцці навучэнцаў».

Для здзяйснення метадычнай работы ва ўстанове адукацыі функцыяніравала  3 метадычныя аб’яднанні                і 1 творчая група настаўнікаў. Можна адзначыць пазітыўныя тэндэнцыі ў рамках функцыяніравання метадычных фарміраванняў па пытаннях наладжвання сістэмы павышэння кваліфікацыі, работы                                           з дакументацыяй.

У межах работы школы ўдасканалення педагагагічнага майстэрства вывучалася пытанне «Інфармацыйнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу», «Інтэрнэт-рэсурс Kahoot». Па тэме «Інтэрнэт-рэсурс Kahoot» прайшоў семінар для настаўнікаў, Філіповіч Л.В. і Махнач Т.М. правялі майстар-клас па прымяненні дадзенага рэсурса на вучэбных занятках.

Метадычнае майстэрства педагогаў удасканальвалася праз ўдзел у дыстанцыйных  алімпіядах для педагагічных работнікаў, педагагічным марафоне, фестывалі.

Настаўнік фізікі Зябора Г.П. і настаўнік фізічнай культуры і здароўя Ламака А.М. прынялі ўдзел у дыстанцыйнай алімпіядзе для педагагічных работнікаў Мінскай вобласці «Прыступкі прафесійнага росту». 

Педагогі ўстановы адукацыі Махнач Т.М., Філіповіч Л.В. сталі ўдзельнікамі у конкурсах «Педагагічная ІТ - Мазаіка»,  «Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт».

Настаўнік пачатковых класаў Кароль В.А. прыняла ўдзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Актуальныя методыкі дашкольнай і пачатковай адукацыі». Падрыхтавала артыкул «Развіццё пазнавальнай актыўнасці малодшых школьнікаў на аснове выкарыстання актыўных метадаў і прыёмаў навучання на ўроках «Чалавек і свет». Вынік – сертыфікат удзельніка, публікацыя ў зборніку матэрыялаў у электронным выглядзе «Актуальныя методыкі дашкольнай і пачатковай адукацыі».

Дыпломамі ўпраўлення адукацыі ўзнагароджаны настаўнікі - ўдзельнікі раённага метадычнага фестывалю распрацовак ўрокаў «Сучасны ўрок: ініцыятыва, пошук, творчасць» (Філіповіч Л.В., Мальчэўская І.У., Федчанка Л.А., Грышук І.Г.).

Традыцыйным відам метадычнай работы з’яўляецца правядзенне прадметных тыдняў, якіх у параўнанні з мінулым навучальным годам павялічылася. На высокім узроўні з выкарыстоўваннем розных метадаў і форм, з наступным выданнем зборнікаў метадычных матэрыялаў і размяшчэннем іх на сайце ўстановы адукацыі былі праведзены тыдні біялогіі, матэматыкі, беларускай мовы і літаратуры, фізікі, хіміі, фізічнай культуры і здароўя.

Павышэнне прафесіянальнай і педагагічнай кампетэнцыі здзяйснялася і праз удзел у педагагічных саветах. Праведзены два тэматычныя педагагічныя саветы: «Метапраектны характар урока. Фарміраванне ўніверсальных вучэбных дзеянняў на ўроку» і «Фарміраванне інфармацыйнай культуры і бяспекі ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу».

 Да педагагічнага савету «Метапрадметны характар урока. Фарміраванне універсальных вучэбных дзеянняў на ўроках» прайшоў метадычны тыдзень, на якім настаўнікі ўстановы адукацыі на сваіх вучэбных занятках паказалі фарміраванне ўніверсальных вучэбных дзеянняў. Вучэбныя заняткі прайшлі на высокім узроўні з выкарыстаннем рознабаковых форм і метадаў. Аднак недастаткова і несістэмна настаўнікі карыстаюцца ў сваёй дзейнасці  інфармацыйнымі адукацыйнымі рэсурсамі. І прычына не толькі ў няведанні                    і нежаданні іх выкарыстоўваць, але і ў недастатковай матэрыяльнай базе вучэбных кабінетаў.

Актуальнай застаецца праблема практычнага выхаду ў выглядзе метадычных прадуктаў педагогаў, эфектыўнасць іх рэалізацыі на практыцы і ў рамках распаўсюджання педагагічнага вопыту.

Для публікацыі ў часопісе «Образование Минщины» была падрыхтавана і накіравана  работа настаўніка біялогіі Грышук І.Г. «Выкарыстанне прыёмаў і метадаў вучэбна - даследчай дзейнасці як сродак фарміравання даследчых кампетэнцый вучняў 6 – 9 класаў на ўроках біялогіі».

У 2022/2023 навучальным годзе для стварэння ўмоў для пошуку і выпрацоўкі індывідуальнага стылю работы, які дазваляе максімальна поўна выкарыстоўваць асабістыя магчымасці і здольнасці, неабходна:

удасканальваць узровень прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў праз асобаснае развіццё, павышэнне кваліфікацыі;

зрабіць акцэнт на фарміраванне ў педагогаў адносін да лічбавых інфармацыйных рэсурсаў              як да інструменту для зносін, навучання, творчасці праз стварэнне блогаў, віртуальных кабінетаў, старонак класаў. Кіраўнікам метадычных аб’яднанняў здзяйсняць узаемадзеянне з педагогамі праз сайт установы адукацыі, размяшчаць матэрыялы на старонках асобных метадычных аб’яднанняў і творчай групы.

акцівізіраваць работу па рэалізацыі такіх функцый і накірункаў дзейнасці метадычных аб’яднанняў як вывучэнне педагагічнай практыкі, абагульненне і распаўсюджанне педагагічнага вопыту, прэзентацыю матэрыялаў з вопыту работы педагогаў праз сродкі масавай інфармацыі;

праводзіць мэтанакіраваную работу з педагогамі па прыцягненню іх да ўдзелу ў прафесійных конкурсах і дасягненні вынікаў на абласным узроўні.

Якасць адукацыйнага працэсу вызначаецца ўзроўнем засваення вучэбнага матэрыялу па вучэбных прадметах.

Узровень вучэбных дасягненняў вучняў на І і ІІ ступенях адукацыі знізіўся на 0,1 бала ў параўнанні з мінулым навучальным  годам: сярэдні бал паспяховасці па школе - 6,8 (2020/2021 н.г. – 6,9, 2019/2020 н.г. – 6,6, 2018/2019 н.г. - 6,8). Рэйтынг вучэбных дасягненняў амаль па ўсіх прадметах павысіўся: беларуская мова – 6,1(6,3); беларуская літаратура –  7,3(7,0); руская мова – 5,8  (5,8); руская літаратура –  7,4(6,9); матэматыка – 6,2(6,3);  нямецкая мова -   6,8(6,8);   геаграфія- 6,4(6,3);  біялогія -  6,5(6,3); гісторыя – 6,6/6,4(6,4/6,8);  фізіка –  6,1 (6,2); хімія –  5,8 (5,6), інфарматыка - 7,5(8,0).                         

     Назіраецца зніжэнне колькасці вучняў з высокім і дастатковым узроўнем вучэбных дасягненняў: 27,3%                ( 2021/2022 н.г. -30% ,2019/2020 н.г. – 24,2%, 2018/2019 н.г. – 32,1%).  Якасць навучання складае  51% (2020/2021 навучальны год - 60%).

З мэтай задавальнення адукацыйных запытаў вучняў праводзілася анкетаванне дзяцей і іх законных прадстаўнікоў. Па выніках анкетавання для павышэння пазнаваўчай дзейнасці быў арганізаваны 21 факультатыўны занятак (2020/2021 -20 ; 2019/2020 – 19, 2018/2019 – 14).  Па беларускай мове  - 3, па рускай літаратуры – 1, па матэматыцы – 7, рускай мове – 2, чалавек і свет – 7.  76% забяспечанасці ВМК. 

Факультатыўныя заняткі наведвалі 96% вучняў 1-9 класаў (2020/2021 - 96,5% ; 2019/2020 – 98%; 2018/2019 – 100%).

У сувязі з гэтым неабходна:

працаваць над павышэннем рэзультатыўнасці адукацыйнага працэсу за кошт актывізацыі работы па аператыўнаму выяўленню цяжкасцей пры фарміраванні ўменняў і навыкаў вучэбнай дзейнасці вучняў, па своечасовай іх карэкцыі;

умацоўваць узаемасувязі ўстановы адукацыі і сям’і для выпрацоўкі адзінства педагагічных патрабаванняў у працэсе правядзення бацькоўскіх сходаў, кансультацый для законных прадстаўнікоў;

працягваць выкарыстанне сучасных сродкаў навучання і вучэбнага абсталявання, выпрацоўваць індывідуальную адукацыйную траекторыю для кожнага вучня;

максімальна выкарыстоўваць магчымасці факультатыўных, стымулюючых, падтрымліваючых заняткаў;   

стымуляваць імкненне вучняў да вучобы, адзначаць рэзультаты вучэбнай дзейнасці вучня ў параўнанні   з самім сабой, а не з іншымі, ствараць сітуацыю поспеху.

У 2021/2022 навучальным годзе да выпускных экзаменаў па завяршэнні навучання і выхавання      на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі дапушчана 14 вучняў. Назіраецца дастатковы ўзровень падрыхтоўкі выпускнікоў па экзаменацыйных прадметах.

Вучні палепшылі свае гадавыя адзнакі па рускай мове на 1 бал 42,8%, на 2 балы 21,4%, на ўзроўні гадавых –28,6%. Па матэматыцы 78,6% вучняў здалі экзамены на ўзроўні гадавых адзнак, 14,3% - на 1 бал вышэй.                                      Па беларускай мове на ўзроўні гадавых адзнак здалі экзамен – 21,4% вучняў, палепшылі вынік на 1 бал – 64,3%,  на 2 балы вышэй – 14,3%.

Аналіз вынікаў выпускных экзаменаў паказаў стабільнасць якасці ведаў вучняў на выпускных экзаменах у параўнанні з вынікамі навучальнага года:  сярэдні бал на экзамене па беларускай мове 7,2, сярэдні бал гадавых адзнак – 6,2, па рускай мове – 6,8  па экзамене і 6,1 па выніках навучальнага года; па матэматыцы – 6,5 і 6,4 адпаведна.

Рэзультаты экзаменаў па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі  паказалі, што назіраецца разыходжанне паміж адзнакамі па выніках экзаменаў і гадавымі адзнакамі. Педагогам, працуючым у выпускных класах, неабходна максімальна аб’ектыўна праводзіць ацэньванне рэзультатаў вучэбнай дзейнасці вучняў, выкарыстоўваючы розныя формы тэматычнага кантролю і розныя метады цякучага кантролю ведаў і ўменняў вучняў.

Рэалізацыя задачы павышэння якасці адукацыі здзяйсняецца праз удасканаленне форм і метадаў работы з высокаматываванымі вучнямі на І і ІІ ступенях адукацыі.

На пачатак 2021/2022 навучальнага года ва ўстанове адукацыі складзены план работы, створаны банк дадзеных аб высокаматываваных вучнях, у які ўвайшлі 6.  Пяць вучняў (83%)  паказалі рэзультат па выніках удзелу ў алімпіядах, конкурсах інтэлектуальнага характару.

У І этапе рэспубліканскай алімпіяды прынялі ўдзел 22 (49 %) вучня 5 – 9 класаў (2020/2021- 25 (58,1%)  2019/2020 – 21(48,8%), 2019/ 2018 – 24 (55,8%)). У ІІ этапе рэспубліканскай алімпіяды  прынялі ўдзел 2 вучня (Жук К., Любко І.) Па выніках удзелу ў алімпіядзе па вучэбных прадметах «Руская мова», «Руская літаратура» ДІІ узнагароджана Жук К. (настаўнік Т.М.Махнач) (2020/2021 – 1ДІ).

Рэзультатыўным стаў удзел вучняў 5 – 8 класаў у раённай алімпіядзе па вучэбных прадметах: 4Д І; 3Д ІІ (2020/2021 - 2Д І; 1Д І; 2 Д ІІІ; 2018/2019 – 1Д І;1 Д ІІІ). Паказчык паспяховасці каманды –  100%. Якасную падрыхтоўку вучняў забяспечылі С.В.Сівец, Г.П.Зябора, І.У.Мальчэўская, Т.М.Махнач, І.І.Калоша.

 Актыўна ўдзельнічалі вучні ўстановы адукацыі ў дыстанцыйных алімпіядах па вучэбных прадметах «Руская мова», «Руская літаратура», «Беларуская мова», «Беларуская літаратура», «Матэматыка» , «Біялогія», «Гісторыя», «Нямецкая мова»,«Геаграфія». З 29 удзельнікаў першага этапа ў другім этапе прынялі ўдзел 7 навучэнцаў. Жук К. стала пераможцам (ДІ) па вучэбных прадметах «Руская мова», «Руская літаратура» (настаўнік Т.М.Махнач) (2020/2021 – 10 удзельнікаў (1-ДІ; 1-ДІІ).

На канец 2021/2022 навучальнага года для вучняў 8, 10 класаў Мінскім абласным інстытутам адукацыі была праведзена дыстанцыйная алімпіяда па вучэбных прадметах. Па рускай мове і рускай літаратуры  прыняла ўдзел вучаніца 8 класа Жук Карына. Вынік – 45%.

Па выніках міжнароднага анлайн - конкурса па інфарматыцы і вылічальнай логіцы «Бабёр - 2021»ДІІ адзначана 3 вучня, ДІІІ – 2 (настаўнік Тарасевіч В.В.).

9 вучняў 2 – 4 класаў пранялі ўдзел у XV рэспубліканскім конкурсе «Вундеркінд». Рыбаковіч Г., вучаніца ІV класа, атрымала Грамату.

Праблемным застаеццца пытанне падрыхтоўкі і ўдзелу вучняў у конкурсах работ даследчага характару.

Сертыфікат удзельніка атрымала работа Рыбаковіч Г. (настаўнік А.М.Есемчык) «Што ў прозвішчы тваім» па выніках раённага конкурса даследчых работ «Я - даследчык» (2020/2021 – ДІІ; 2019/2020 – сертыфікат удзельніка).

ДІІ атрымала Жук К. (настаўнік Якубоўская Г.Э.) па выніках удзелу ў навукова - даследчай канферэнцыі з работай «Тапонімы нашай мясцовасці: падарожжа па Усе да Нёмана» (2020/2021 – не прымалі ўдзел; 2019/2020 – 2/грамата).

Даследчая работа вучаніцы Жук К.(настаўнік Грышук І.Г.) была заяўлена да ўдзелу ў абласным этапе рэспубліканскага конкурса дзіцячых навукова - практычных праектаў эколага - біялагічнага накірунку «Празрыстыя воды Нарачы», аднак не прайшла адборачны тур.

Эсэ Жук К. (настаўнік Мальчэўская І.У.) «Вялікія асобы маёй маленькай радзімы» было надрукавана ў зборніку эсэ навучэнцаў «Радзіму люблю», прысвечанаму Году народнага адзінства.

У адпаведнасці з планам работы з высокаматываванымі вучні 2-9 класаў прымаюць удзел ва ўсіх міжнародных конкурсах асацыяцыі «Конкурс» па вучэбных прадметах, якія садзейнічаюць іх інтэлектуальнаму развіццю.

Колькасць удзельнікаў у параўнанні з мінулым годам значна паменшылася - 41 (2020/2021 – 72; 2019/2020 – 65) у сувязі з павелічэннем кошту. Па прыцягненні вучняў да ўдзелу ў конкурсах актыўна працавалі настаўнікі Зябора Г.П., Філіповіч Л.В., Мальчэўская І.У. «Зубраня» –27 % (2020/2021 – 6 %; 2019/2020 – 16,1%; 2018/2019 – 16,7), «Лінгвісцёнак» – 11 % (2020/2021 – 13,6%; 2019/2020 – 11,7 %; 2018/2019 – 9,3%),«Буслік» –11   % (2020/2021 – 10%;2019/2020 – 18 %; 2018/2019 – 16,1%). Самы нізкі працэнт удзелу па конкурсах«Белка» – 4 % ( 2020/2021 – 12,1 %; 2019/2020 -  3,2%; 2018/2019 – 4,7%),«Глабусёнак» – 3% (2020/2021 – 7,7%; 2019/2020 – 18,4 %; 2018/2019 – 23,7%). Адсутнічалі навучэнцы - пераможцы.

Для работы з высокаматываванымі вучнямі настаўнікі прынялі ўдзел у розных адукацыйных мерапрыемствах: дыстанцыйны навучальны курс па падрыхтоўцы да рэспубліканскай алімпіяды па рускай мове (Махнач Т.М.); завочны семінар «Візуалізацыя вучэбнага матэрыялу пры дапамозе інфаграфікі», VІІІ абласны фестываль педагагічнага майстэрства «Лепшае ад лепшых» (Махнач Т.М., Філіповіч Л.В.); семінар «Спецыфіка падрыхтоўкі навучэнцаў да рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Сусветная гісторыя», «Гісторыя Беларусі»,«Грамадазнаўства» (Якубоўская Г.Э.); вебінар «Эфектыўныя спосабы візуалізацыі вучэбнага матэрыялу па матэматыцы, фізіцы, інфарматыцы» (Быліна А.Э., Федчанка Л.А.).

З 2018/2019 навучальнага года ва ўстанове адукацыі працуе метадычнае аб’яднанне настаўнікаў, якія працуюць з высокаматываванымі вучнямі. На працягу 2021/2022 навучальнага года праведзены пасяджэнні па наступных тэмах: «Тэхналогіі візуалізацыі як спосаб развіцця вучэбна-пазнавальных і інфармацыйных кампетэнцый высокаматываваных навучэнцаў», «Кагнітыўная візуальзацыя вучэбнай інфармацыі як сродак павышэння выніковасці адукацыйнага працэсу».

Для вучняў 5-9 класаў арганізаваны факультатыўныя заняткі: па беларускай мове -  5 клас «Грані слова: ад гука да сказа», 6 клас - «Сакрэты словазмянення і формаўтварэння», 9 клас - «Складаны сказ без складанасці», па рускай мове і літаратуры – 5 клас «Увлекательное путешествие в мир литературы», 8 клас - «От значения к написанию», 9 клас - «Секреты синтаксиса и пунктуации», па нямецкай мове  - 7 клас –«Камунікатыўная граматыка».

Назіраецца станоўчая дынаміка ўдзелу высокаматываваных вучняў у алімпіядах, конкурсах інтэлектуальнага характару, што сведчыць аб сістэмнай рабоце педагогаў з высокаматываванымі вучнямі. 

Педагогам пры планаванні работы з высокаматываванымі вучнямі ў 2022/2023 навучальным годзе ўлічыць асноўныя падыходы, складанасці алімпіядных заданняў 2021/2022 навучальнага года, працягваць падрыхтоўку для рэзультатыўнага ўдзелу ў ІІ і ІІІ этапах рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Кіраўніку школьнага метадычнага аб’яднання Махнач Т.М. дэтальна прааналізаваць рэзультаты ўдзелу ў алімпіядах па вучэбных прадметах.

У 2022/2023 навучальным годзе неабходна спланаваць і сістэматызаваць работу  педагогаў па актывізацыі ўдзелу і якаснай падрыхтоўкі вучняў да рэзультатыўнага ўдзелу ў навукова - даследчых конкурсах, забяспечыць пераемнасць у арганізацыі даследчай дзейнасці паміж ступенямі адукацыі.

Работа установы адукацыі па рэалізацыі адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, аказанне карэкцыйна-педагагічнай дапамогі дзецям з АПФР арганізавана ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і нарматыўнымі прававымі актамі:

адукацыйны працэс у класе інтэгрыраванага навучання і выхавання ажыццяўляецца па адукацыйных праграмах спецыяльнай адукацыі, вучэбных планах, з улікам асаблівасцей развіцця вучняў з АПФР;

вядзецца работа па ўдасканаленню адаптыўнага адукацыйнага асяроддзя ;

прафесіяналізм настаўнікаў-дэфектолагаў падцвярджаецца дынамікай развіцця вучняў;

ажыццяўляецца пераемнасць у рабоце настаўніка-дэфектолага і асноўных настаўнікаў;

забяспечваецца аказанне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі і псіхалагічнай дапамогі вучняў з АПФР і іх сем’ям.

На працягу навучальнага года працаваў кабінет настаўніка-дэфектолага. У 2020/2021 навучальным годзе набыты наглядныя, дыдактычныя дапаможнікі па аўтаматызацыі, дыферынцыяцыі гукаў, развіццю пазнавальнай сферы, набыта вучэбна-метадычная літаратура, стэнд«Лагапедычная зарадка»,«Парады настаўніка - дэфектолага»

Для аказання карэкцыйна - педагагічнай дапамогі па выпраўленні і паслабленні парушэнняў вуснай і пісьмовай мовы працаваў пункт карэкцыйна - педагагічнай дапамогі. Па выніках абследавання былі залічаны 7 вучняў. На канец навучальнага года ў сувязі з выпраўленнем дэфектаў на норму выведзеы тры вучня. Рэзультатыўнасць работы 42,9 %.

У новым навучальным годзе неабходна прадоўжыць развіццё адаптыўнага  адукацыйнага асяроддзя для забеспячэння індывідуальна-развіваючай педагагічнай дапамогі дзецям па выпраўленні ці паслабленні парушэнняў. 

Ідэалагічная і выхаваўчая работа ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сямёнавіцкая базавая школа» Уздзенскага раёна ў 2021/2022 навучальным годзе ажыццяўлялася ў адпаведнасці з палажэннямі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Канцэпцыі бесперапыннага выхаванння дзяцей і навучэнскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь, інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, планам мерапрыемстваў па рэалізацыі Праграмы бесперапыннага выхаванння дзяцей і навучэнскай моладзі  ў Рэспубліцы Беларусь на 2021-2025 гады.

Аналізуючы дзейнасць па асноўных напрамках ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў 2021/2022 навучальным годзе, трэба адзначыць, што асаблівая ўвага надавалася ідэалагічнаму і патрыятычнаму выхаванню. 

Важную ролю ў інфармацыйным асяроддзі выконвалі сайт установы адукацыі, інфармацыйныя рэсурсы бібліятэкі, стэндавая інфармацыя.

Уведзена ў практыку правядзенне адзінага дня інфармавання ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» (Школа актыўнага грамадзяніна) для вучняў 8-9 класаў і для вучняў 5-7 класаў, у рамках якога абмяркоўваліся сацыяльна-эканамічныя, грамадска-палітычныя, спартыўныя і іншыя падзеі з запрашэннем дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, дэпутатаў: 25.11.2021 – аб дасягненнях у галіне інфармацыйна-камунікатыўных тэналогій расказаў інжынер Белтэлекама Грэскі А.В., 23.12.2021 –  з правіламі бяспекі пазнаёміў супрацоўнік РАНС Пятроў М.М., 27.01.2022 – свяшчэннаслужыцель Свята-Мікалаеўскай царквы Аляксей паведаміў аб прыярытэтах канфесійнай палітыкі ў Беларусі, 24.02.2022 – пытанні на тэму «На варце нацыянальнай бяспекі і суверэнітэту» растлумачыла супрацоўнік РАНС Андросік К.В..

Адной з умоў для фарміравання ў вучняў грамадзянскасці, патрыятызму як найважнейшых духоўна-маральных і сацыяльных каштоўнасцяў з’яўляюцца школьныя СМІ. На працягу навучальнага года  працягвалася работа па выпуску школьнай газеты пад назвай «Школьны веснік», у красавіку 2022 года выйшаў 12-ты нумар газеты. 

Для ўдасканалення работы ў дадзеным накірунку ў 2022/2023 навучальным годзе класным кіраўнікам неабходна:

асаблівую ўвагу надаць правядзенню інфармацыйных гадзін у рамках адукацыйна-інфармацыйнага праекта «ШАГ» з запрашэннем дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, дэпутатаў і іншых медыйных персон;

актывізаваць дзейнасць вучняў па прадстаўленні асабістых мультымедыйных прэзентацый, фотакалажаў, відэасюжэтаў, ствараючы тым самым умовы для ўсебаковага даследвання пастаўленай праблемы і для актыўнага ўдзелу ў правядзенні інфармацыйнай гадзіны.

Адзін з важных напрамкаў работы ўстановы адукацыі – грамадзянска-патрыятычнае выхаванне. У 2021/2022 выкарыстоўваліся сістэмныя арганізацыйныя формы грамадзянска-патрыятычнай работы: тыдні роднай зямлі, дзяржаўнасці, патрыятызму, грамадзянскасці, памяці і гераізму, краязнаўства. Пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Чыгір А.В. фотарэпартаж «Родныя мясціны» атрымаў дыплом пераможца ў раённым этапе рэспубліканскага конкурсу «Ты ў эфіры», эсэ «Мае знакамітыя суайчыннікі»  навучэнкі 8 класа Жук Карыны ўвайшло ў зборнік эсэ «Радзіму люблю» (настаўнік Мальчэўская І.У.), дыплом ІІ ступені ў Карачун Надзеі па выніках раённага этапа творчага конкурса «Жывая класіка».

Навучэнцы 8 класа Жук Карына (абласны ўзровень) і Яскевіч Мацвей (раённы) прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі» па ўручэнні пашпартоў.

На працягу года з мэтай прывіцця любові да Радзімы, вывучэння гістарычнага мінулага краіны ў рамках шостага школьнага дня працягвалася рэалізацыя праграмы «Падарожнічаем па роднай старонцы». У 2021/2022 навучальным годзе арганізавана 11 экскурсійных заняткаў (у 2020/2021 – 9) па культурна-гістарычных мясцінах Беларусі.

У 2022/2023 навучальным годзе класным кіраўнікам неабходна арганізаваць работу па найбольш поўнаму выкарыстанню патэнцыялу турызму з мэтай фарміравання ў вучняў  краязнаўчых кампетэнцый, выхавання грамадзяніна і патрыёта, які разумее каштоўнасць культурна - гістарычнай спадчына сваёй краіны.

Важнае месца ў выхаваўчай рабоце займае дзейнасць грамадскіх арганізацый дзяцей і моладзі. Піянерская дружына імя В.Міснік налічвала 3 атрады акцябрат і 4 атрады піянераў (47 вучняў ва ўзросце да 14 гадоў, 100%), колькасць членаў ГА БРСМ – 3(19 %). Дзейнічаў валанцёрскі атрад «Рабінзоны» (12 чалавек), атрад юных выратавальнікаў-пажарных (15 чалавек), юных інспектараў дарожнага руху (15 чалавек) і атрад АСВОД (12 вучняў).

Працэнт ахопу вучняў удзелам у дзейнасці грамадскай арганізацыі БРСМ застаецца нізкім у параўнанні з раённым. З мэтай рашэння праблемы нізкай колькасці членаў арганізацыі неабходна прадоўжыць работу, накіраваную на павышэнне ўзроўню матывацыі вучняў да ўступлення ў рады ГА БРСМ.

Асноўнай мэтай работы з піянерамі з’яўляецца фарміраванне творчай, адказнай, сацыяльна-актыўнай асобы. Піянеры з’яўляліся актыўнымі ўдзельнікамі, памочнікамі ў падрыхтоўцы і правядзенні школьных мерапрыемстваў, праводзілі работу па добраўпарадкаванні помнікаў і воінскіх захараненняў у вёсках Падсадскія, Астравок, Сямёнавічы, праводзілі дабрачынныя акцыі: «Дом без адзіноты»: віншаванне з днём пажылых людзей жыхароў аграгарадка Сямёнавічы, «Цуды на Каляды»: сабралі 3 падарункі для дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльным прытулку; акцыя па зборы макулатуры – за 2021/2022 навучальны год сабралі 2694 кг.

На працягу года  прымалі актыўны ўдзел у раённых конкурсах: раённы этап рэспубліканскага конкурсу  «ТэхнаЁлка» (дыплом І ступені), раённы этап рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «Выратавальнікі вачыма дзяцей» (дыплом І ступені раённы, дыплом пераможцы абласны), раённы этап Рэспубліканскага конкурсу экалагічных малюнкаў «Созидая, не разрушай!», раённы этап рэспубліканскай выставы-конкурсу «Лёд.Кветкі. Фантазія», раённы этап творчага конкурсу  «Дзеці. Вада. Бяспека» (тры дыплома І ступені), творчы конкурс «100 крокаў да прафесіі пракурора», міжнародны конкурс дзіцячага малюнка «Сябруюць дзеці на планеце», раённы этап рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка «Пасябруй са спортам», творчы праект «Бяспечны пераход-2022», раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу  «Выконваем законы дарог» (два дыпломы І ступені), раённы этап рэспубліканскага конкурсу на распрацоўку настольных гульняў «Піянерская гульня» (дыплом І ступені раённы, дыплом ІІІ ступені абласны).

Якасць выхаваўчага асяроддзя вызначаецца таксама і ўзроўнем арганізацыі шостага школьнага дня, канікулярнага адпачынку. З мэтай  арганізацыі шостага школьнага дня, стварэння станоўчых умоў для выхавання і рознабаковага развіцця дзяцей, зніжэння правапарушэнняў сярод непаўналетніх быў састаўлены план мерапрыемстваў па арганізацыі свабоднага часу школьнікаў, які ўключаў правядзенне тэматычных субот. Усе мерапрыемствы садзейнічалі выхаванню ў дзяцей звычкі да змястоўнага правядзення свабоднага часу і здаровага ладу жыцця.

У 2021/2022 навучальным годзе ў адпаведнасці з запытамі дзяцей і іх законных прадстаўнікоў была працягнута работа аб’яднанняў па інтарэсах: «Юны тэнісіст» (кіраўнік Ламака А.М.), «Шахматы» (кіраўнік Ламака А.М.), «Юныя мастакі» (кіраўнік Сівец С.В.). Першы год працавала аб’яднанне па інтарэсах  «Вясёлыя ноткі» (кіраўнік Чыгір А.В.). Усе аб’яднанні па інтарэсах працавалі на бюджэтнай аснове. Работа аб’яднанняў па інтарэсах  была спланавана на падставе тыпавой праграмы і каляндарна-тэматычнага планавання, заняткі праводзіліся ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным дырэктарам школы. Напаўняльнасць ад 10 да 15 чалавек. Наведвалі вучні 2-8 класаў. Гурткавой работай у школе было ахоплена 46 навучэнцаў  (73%), у 2020/2021- 44 (64%), у 2019/2020 навучальным годзе – 35 (52%).

Вучні падуліковых катэгорый 100% заняты ў аб’яднаннях па інтарэсах.

У час вясенніх канікул для 15 вучняў з мнагадзетных сем’яў было арганізавана аздараўленне.

У 2022/2023 навучальным годзе кіраўнікам аб’яднанняў па інтарэсах працягваць работу па прыцягненні большай колькасці дзяцей да заняткаў у аб’яднаннях па інтарэсах, ствараць умовы для развіцця творчых здольнасцей вучняў.

Адна з найважнейшых задач установы адукацыі – дапамагчы вучням усвядоміць каштоўнасць здароўя і ролю здаровага ладу жыцця для сучаснага чалавека. На пачатак навучальнага  года на падставе медыцынскіх даведак вучні размеркаваны па групах здароўя: асноўная - 57%, падрыхтоўчая – 30%; СМГ – 10%; ЛФК – 3%. На 01.01.2022 :  (2020/2021 -51% - асноўная, 38 % - падрыхтоўчая, 3,8% - ЛФК, 7,6% - СМГ ; 2019/2020 – 51% - асноўная, 35 % - падрыхтоўчая, 6,5 – ЛФК,  6,5 – СМГ ; 2018/2019 – 67,5%, 18,9%, 8%, 2,7 % - адпаведна). На працягу 2021/2022 навучальнага года ва ўстанове адукацыі праводзілася комплексная, сістэматычная работа па выхаванню ў вучняў культуры бяспечнай жыццядзейнасці і здаровага ладу жыцця: у кастрычніку 2021 года прынялі ўдзел у конкурсе плакатаў «Выбіраем сэрцам» і атрымалі дыплом удзельніка, з 17.01.2022 па 22.01.2022 прайшоў тыдзень пад дэвізам «Здаровае харчаванне – здаровае дзіця», з 04.04.2022 па 09.04.2022 – тыдзень здаровага ладу жыцця «Калі хочаш быць здаровым…» Пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя Ламака А.М. у школе праводзілася фізкультурна-аздараўленчая і спартыўна-масавая работа. Па выніках раённых спаборніцтваў па летнім мнагабор’і «Здароўе» ўстанова адукацыі заняла ІІІ месца (2020/2021 – ІІІ месца), па зімнім мнагабор’і «Здароўе» - ІІ месца(200/2021 – не прымала ўдзелу).  

Аднак існуюць недахопы пры арганізацыі фізкультурна - аздараўленчай і спартыўна - масавай работы: Дні здароўя не з’яўляюцца масавай формай работы, малая колькасць навучэнцаў 24 (33%) займаецца ў аб’яднаннях па інтарэсах спартыўнай накіраванасці, існуе неабходнасць папаўнення спартыўнай базы, неабходна ўдасканаленне  і эстэтычнае напаўненне стэндавай інфармацыі.

 У 2022/2023 навучальным годзе педагагічнаму калектыву неабходна працягваць станоўчы вопыт прапагандысцкай работы з вучнямі, іх законнымі прадстаўнікамі па фарміраванні навыкаў здаровага ладу жыцця, падтрымліваць дастатковы ўзровень стану здароўя вучняў, удасканальваць здароўезберагаючае асяроддзе ўстановы адукацыі.

З мэтай актывізацыі работы па прававой асвеце вучняў, павышэння ўзроўню міжведамаснага ўзаемадзеяння па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх у 2021/2022 навучальным годзе працягвалася работа ў рамках прававога марафону «Падлетак і закон: вывучаем, ведаем, выконваем».

На працягу года прайшлі тыдні прававых ведаў «Азбука Закона» (лістапад, красавік), з 31.01.2022  па 23.02.2022 у рамках акцыі «Сябруем з законам» інспектарам ІСН Уздзенскага РАУС Мікуліч А.І. праведзены прававы ўрок, накіраваны на прафілактыку проціпраўных паводзін, фарміраванне прававой культуры асобы, засваенне ведаў аб праве, асновах заканадаўства Рэспублікі Беларусь. З 01.03.2022 па 11.03.2022 прайшла дэкада прававых ведаў «ВЕДАЕМ правы. РАЗУМЕЕМ абавязкі. УСВЕДАМЛЯЕМ адказнасць».

У перыяд з 14.03.2022 па 18.03.2022 прынялі ўдзел у рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «Разам за здаровую будучыню».

На бацькоўскім сходзе «Трымайся за жыццё!», які прайшоў 25.03.2022, урач-псіхіатр УЗ «Уздзенская ЦРБ» Гілеўская Л.В. праінфарміравала законных прадстаўнікоў аб неабходнасці захавання і зберажэння псіхічнага і фізічнага здароўя непаўналетніх, аб ужыванні псіхатропных рэчываў, наступствах і ўзнікнення залежнасці. Закранула пытанне ўжывання электронных цыгарэт. Абмеркавала з законнымі прадстаўнікамі шкодныя наступствы карыстання мабільнымі тэлефонамі ў падлеткавым ўзросце. Псіхолаг Уздзенскага ТЦСАН Новікава Т.У. звярнула ўвагу бацькоў на ўзаемаадносіны паміж дзецьмі і бацькамі, на прычыны, па якіх дзеці здзяйсняюць суіцыды, на падтрымку адзін аднаго ў сям’і. Інфарміравала бацькоў аб псіхалагічных станах падлетка, спосабах рэагавання на стрэсавыя жыццёвыя сітуацыі, падкрэсліла важнасць папярэджвання канфліктных сітуацый і неразумення паміж бацькамі і дзецьмі, напомніла аб магчымасці атрымання псіхалагічнай дапамогі праз тэлефоны даверу. Старшы оперупаўнаважаны аддзела крымінальнага вышуку Уздзенскага РАУС Лешчанін І.А. расказаў аб адказнасці за незаконны зварот наркотыкаў, аб прафілактыцы педафіліі сярод непаўналетніх і адказнасці бацькоў за зберажэнне жыцця і здароўя дзяцей.

20.04.2022 у рамках бацькоўскага сходу «Бяспека нашых дзяцей» памочнік пракурора Ранько Н.Ю. расказала аб адказнасці непаўналетніх і іх законных прадстаўнікоў за здзяйсненне акта тэрарызму на чыгунцы. Інспектар ІСН Уздзенскага РАУС Мікуліч А.І. інфарміравала аб адказнасці за здзяйсненне правапарушэнняў непаўналетнімі. Аб мерах прафілактыкі пажарнай бяспекі і адказнасці бацькоў за зберажэнне жыцця і здароўя дзяцей праінфарміраваў супрацоўнік Уздзенскага РАНС Мордас А.М..

Адзін з важнейшых накірункаў – гэта работа з сем’ямі вучняў. Сацыяльны пашпарт школы: малазабяспечаныя сем’і – 1 (2 вучні), мнагадзетныя – 11 (27 вучняў), няпоўныя – 14 (24 вучняў),    апякунскія – 1 (1 навучэнец), дзеці-інваліды – 2, дзеці, з якімі праводзіцца ІПР – 1 (Антонаў Глеб, 10.06.2022 ІПР спынена ў сувязі з заканчэннем тэрміну правядзення ІПР). Сем’і, дзе дзеці прызнаны ў сацыяльна небяспечным становішчы, адсутнічаюць.

На пастаянным кантролі знаходзіцца пытанне абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх,  якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. У адпаведнасці з рашэннем КСН Уздзенскага райвыканкама № 359 ад 03.12.2021 непаўналетнія Лятун Дзмітрый, Лятун Максім  прызнаныя маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне і адабраныя ў бацькоў. 02.06.2022 рашэннем № 7 КСН Уздзенскага райвыканкама дзеці былі вернуты ў біялагічную сям’ю. 8 чэрвеня 2022 года сям’я пераехала ў в.Слабада Уздзенскага раёна.

У 2022/2023 навучальным годзе працягваць вырашаць задачы зберажэння маральнага здароўя дзяцей. Класным кіраўнікам цесна ўзаемадзейнічаць з намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце па ранняму выяўленню неблаганадзейнасці ў сям’і.

Прафарыентацыйная работа ў школе – прыярытэтная форма работы для сацыялізацыі школьнікаў. Класнымі кіраўнікамі 1-9 класаў і педагогам сацыяльным вялася работа па прафесійнай арыентацыі , задача якой навучыць падлеткаў суадносіць патрабаванні да выбранай прафесіі з індывідуальнымі якасцямі, аналізаваць свае магчымасці і здольнасці пры выбары прафесіі. Ва ўстанове адукацыі для аказання інфармацыйна-метадычнай дапамогі педагогам ёсць у наяўнасці праграмныя распрацоўкі Рэспубліканскага цэнтра прафарыентацыі моладзі, спасылка на VouTube-канал «Твая прафесійная адукацыя». З 06.12.2021 па 11.12.2021 і з 28.02.2022 па 05.03.2022 прайшлі тыдні прафарыентацыі. На працягу года вучні 8-9 класаў у рэжыме відэаканферэнцыі, анлайн-сустрэч знаёміліся з установамі, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі.  

У 2022/2023 навучальным годзе працягваць работу, накіраваную на прафесійную арыентацыю дзяцей і фарміраванне працоўных навыкаў.

Ацэньваючы стан ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў школе, варта адзначыць, што як і раней не рэалізавана задача абагульнення і распаўсюджання пазітыўнага педагагічнага вопыту, патрабуюць увагі педагагічнай падтрымкі дзейнасці пярвічных арганізацый дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў. Неабходна здзяйсняць сістэмны падыход да правядзення прафарыентацыйнай работы з навучэнцамі. Класным кіраўнікам неабходна найбольш поўна выкарыстоўваць патэнцыял шостага школьнага дня, канікулярнага перыяду для арганізацыі наведвання ўстаноў культуры, падарожжаў па экскурсійных маршрутах Беларусі, месцах культурна - гістарычнай спадчыны малой радзімы.

Выяўленыя ў выніку аналізу праблемы дазваляюць вылучыць прыярытэтныя напрамкі ўдасканалення выхаваўчай і ідэалагічнай работы і сфармуліраваць прыярытэтныя задачы на 2022/2023 навучальны год:

удасканаленне сістэмы выхаваўчай работы, развіццё дзіцячых грамадскіх арганізацый; 

фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця, бяспечных і адказных паводзін;

удасканаленне арганізацыі свабоднага часу вучняў;

актывізацыя работы па падрыхтоўцы і ўдзелу вучняў у конкурсах, выставах дзіцячай творчасці.

Пастаўленыя задачы на 2021/2022 навучальны год выкананы. Вучэбныя праграмы рэалізаваны ў поўным аб’еме. Педагагічны калектыў забяспечвае дастатковы ўзровень якасці адукацыі. Метадычная тэма школы  адпавядала асноўным задачам установы адукацыі. На кантролі пастаянна знаходзіліся пытанні якасці адукацыі.       

Установа адукацыі ўдзельнічала ў алімпіядах, навукова - практычных канферэнцыях, конкурсах, спаборніцтвах, праводзімых у раёне і вобласці. Умацоўваецца  матэрыяльна - тэхнічная база ўстановы адукацыі. Удасканальваецца сістэма самакантролю.

Гэта дазваляе зрабіць вывад аб паспяховай рабоце ўстановы адукацыі ў рэжыме функцыянавання  і развіцця. Вызначаны мэты, задачы і перспектывы развіцця; вядзецца пастаянная работа па павышэнні ўзроўню педагагічнай кваліфікацыі педагогаў і абмену вопытам. Аналіз матэрыялаў аб стане якасці адукацыі, узровень метадычнай работы з педагагічнымі кадрамі, вынікі самакантролю сведчаць аб развіцці ўстановы адукацыі, аб адпаведнасці дзейнасці ўстановы адукацыі патрабаванням Кодэкса аб адукацыі, нарматыўным прававым актам Рэспублікі Беларусь у сферы адукацыі, Статуту ўстановы.

Сыходзячы з дасягнутых рэзультатаў, выяўленых праблем вызначаем задачы на 2022/2023 навучальны год:

  1. Забеспячэнне ўмоў для далейшага ўдасканалення і павышэння якасці і рэзультатыўнасці адукацыйнага працэсу праз:

арганізацыю адукацыйнага працэсу, арыентаванага на задавальненне адукацыйных запытаў навучэнцаў;

падтрыманне вучэбнай матывацыі навучэнцаў на высокім узроўні;

фарміраванне метапрадметных уменняў і навыкаў, рэалізацыю міжпрадметных сувязей;

выкарыстанне выхаваўчага патэнцыялу зместу вучэбных і факультатыўных заняткаў;

актывізацыю работы педагагічнага калектыву па выяўленню, псіхолага - педагагічнаму суправаджэнню высокаматываваных навучэнцаў;

далейшае ўдасканаленне сістэмы дапрофільнай падрыхтоўкі;

  1. Удасканаленне выхаваўчай прасторы ўстановы адукацыі, якая садзейнічае станаўленню грамадзяніна і патрыёта сваёй краіны, рознабакова развітай, сацыяльна адаптаванай і здаровай асобы праз:

павышэнне эфектыўнасці грамадзянска - патрыятычнага, духоўна - маральнага выхавання на падставе дзяржаўнай ідэалогіі, далучэння навучэнцаў да гісторыка - культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь;

прафілактыку супрацьпраўных паводзін, суіцыдальных праяўленняў у дзіцячым і падлеткавым асяроддзі, выхаванне культуры здаровага ладу жыцця і бяспекі жыццядзейнасці.

  1. Павышэнне якасці метадычнай работы з педагагічнымі кадрамі праз:

удасканаленне методыкі выкладання вучэбных прадметаў;

засваенне педагогамі спосабаў арганізацыі навучання з шырокім выкарыстаннем сучасных сродкаў камунікацыі, анлайн - узаемадзеяння, дыстанцыйнага навучання і адукацыйных Інтэнэт - рэсурсаў;

метадычнае суправаджэнне росту прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў і іх паспяховай атэстацыі;

трансляцыю перадавога вопыту педагагічных работнікаў.

  1. Захаванне, рацыянальнае выкарыстанне і ўмацаванне матэрыяльна - тэхнічнай базы ўстановы адукацыі

праз:

эфектыўнае выкарыстанне бюджэтных і пазабюджэтных сродкаў;

выкананне планавых заданняў па тэмпу роста і аб’ёму платных адукацыйных паслуг і пазабюджэтнай дзейнасці.

 

 

 

 

 

 

свернуть